Грамадства1414

Дэлегатка ад БРСМ з Бабруйска: Не пагадзіцца з прэзідэнтам нельга па вызначэнні

На Ўсебеларускі народны сход з усёй Беларусі сабралі дзьве з паловай тысячы кандыдатаў. Ад кожнай вобласьці быў арганізаваны транспарт ў Менск. У Менску ўсе жывуць у розных гатэлях — хто ў «Плянэце», хто ў «Беларусі». На гэтых жа аўтобусах арганізавана падвезьлі да Палаца Рэспублікі.

— А праўда, што вам як дэлегату пляншэт падарылі? — пытаемся ў дэлегата зь Менску.

— Праўда.

— «Самсунг?»

— Здаецца, так.

— А пакажыце.

— А я яго ня браў.

Як менавіта вылучалі дэлегатаў, уцямна ніхто не адказаў — «горад вылучыў», «выканкам вылучыў», «раз нас выбралі, значыць, заслужылі». Маладых дэлегатаў у асноўным прасоўвалі «па лініі БРСМ».

Галоўны рэдактар газэты «Советская Белоруссия» Павал Якубовіч і сьпявачка Ірына Дарафеева

Вера Шырокая з Бабруйску — першы сакратар Бабруйскага гарадзкога камітэту БРСМ. На сходзе яна разам са сваёй «вылучэнкай», сакратаром БРСМ у гандлёва-эканамічным каледжы Валянцінай Шадзейкінай. Арганізацыяй дзяўчаты задаволеныя: «усе на вышэйшым узроўні», «усе па раскладзе». Вера кажа, што сход мусіць стаць «імпульсам для разьвіцьця дзяржавы», а выступам Аляксандра Лукашэнкі яна ўражаная:

«Не пагадзіцца з прэзыдэнтам нельга па вызначэньні. Будзем казаць адэкватна. Усё, што ён кажа, «претерпевает опыт» (так у арыгінале), пройдзены нашай краінай за гэтыя пяць год. І праблемы, якія мы чулі, асабліва ў сфэры адукацыі, усё рэфармуюць-рэфармуюць, а нашыя школьнікі пакутуюць. Сфэра ЖКГ — усё ніяк мы ня можам удзешавіць нашы тарыфы, выйсьці на рэнтабэльнасьць. Усе аспэкты, закранутыя кіраўніком дзяржавы — аб’ектыўныя. Пытаньне ў іншым: наколькі мы зможам за будучую пяцігодку рэалізаваць задачы, пастаўленыя нашым прэзыдэнтам».

Вера Шырокая і Валянціна Шадзейкіна

— За папярэднюю пяцігодку ня надта атрымалася.

— Мы закладнікі геапалітычнай сытуацыі і абставінаў. Эканамічны крызыс, які закрануў і Расею, і Эўропу, прайшоўся па нас, можна сказаць гусеніцамі ад танка. Мы закладнікі, ня можам абстрагавацца ад зьнешняга ўзьдзеяньня, — парыруе першы сакратар Бабруйскага БРСМ.

Вікторыя Боўтрэль з Наваградзкага коледжа пра свой удзел у сходзе кажа бадзёра: «Як выпускніцу мяне будуць цікавіць пытаньні рэалізацыі моладзевай палітыкі, хацелася б пачуць пра новыя працоўныя месцы для маладых спэцыялістаў, пра разьмеркаваньне маладых спэцыялістаў, мне будзе цікава паслухаць пра вынік сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця за першую пяцігодку.

«Для нас гэта вялікая падзея, самая прыкметная за ўсё жыцьцё!» — кажуць дзьве дэлегаткі з Гарадзеншчыны. Ад Гарадзенскай вобласьці тут 350 дэлегатаў.

Настаўніцы з Гарадзенскай вобласьці, якія толькі што паміж сабой зьдзіўляліся, што ў Менску «па 500 тысяч плоцяць у цырульні» на пытаньне: «Як вам арганізацыя?» — кажуць «камсамольскімі галасамі»:

«Дзякуй і прэзыдэнту, і ўсяму ўраду, што арганізацыя на такім узроўні. Мы ўсё перадамо нашаму народу, распавядзем. Мне, як пэдагогу, прыемна, што было шмат увагі адукацыі. І ўсё было так сказана, як мы ў жыцьці сутыкаемся. Такое адчуваньне, што Аляксандр Рыгоравіч у нас у школе пабываў, усё пабачыў. Увесь выступ і гонар выклікаў, дзе мы дасягнулі нейкіх паказьнікаў. І сум, калі не ўдалося нешта выканаць. Канечне, не ўдалося выканаць, што зьвязана з нашымі суседзямі, з Украінай, Расеяй. Пра ўсё гэта было сказана».

З вылучэньнем у дэлегаты вярхоўнага муфція Абу-Бэкіра Шабановіча ўсё больш зразумела, ён тут прадстаўляе мусульманскую супольнасьць.

«Я ўважліва паслухаў і нататкі зрабіў, — кажа спадар Шабановіч. — Лічу, што даклад маштабны і ахоплівае ўсе сфэры жыцьця дзяржавы і грамадзтва. У мяне супярэчнасьцяў няма. Толькі пажаданьне, каб гэтыя аргумэнтаваныя размовы сталі рэальнымі дзеяньнямі. Прэзыдэнт правільна сказаў, што некалькі разумных людзей даюць добрыя ідэі, але выконваць іх трэба ўсім астатнім у структуры дзяржаўнай улады».

Сувэніры

Міхаіл Мілаванаў з Музэю гісторыі горада Менску перакананы, што ўсе нашыя праблемы ад таго, што мы «мала працуем»:

«Для мяне самае галоўнае — працаваць закасаўшы рукавы. І не патрабаваць нічога. Усе мала працуюць. Як працаваў без выходных, так я буду і далей дзейнічаць. Нас можна параўнаць з Паўднёвай Карэяй, квітнеючай у тэхналягічным пляне краінай. Але ані ў Паўднёвай Карэі, ані ў Беларусі няма карысных выкапняў. Як сказаў прэзыдэнт сёньня: «Няма — шукайце». Там ёсьць толькі людзі. У нас ёсьць толькі мы самі. Калі будзем працаваць у межах той праграмы, якая будзе тут прынятая, то нам нічога не пагражае. Мне здаецца, што мы звыкліся патрабаваць. А я рэкамэндаваў бы задумацца пра тое, што ня нам павінныя, а мы павінныя», — кажа ён.

Уладзімір Гасьцюхін

Актор Уладзімер Гасьцюхін у размове з журналістамі моцна шкадаваў пра «вялікае савецкае кіно». А што да сходу, то ён салідарны з іншымі дэлегатамі:

«Захавалася стабільнасьць, прынамсі. Пра ўсе праблемы прэзыдэнт даклаў — што не атрымалася, што меркавалася. Спадзяюся, што ў наступнай пяцігодцы ўсё гэта будзе дасягнута», — кажа актор.

Сёньня дэлегаты працавалі на сходзе да 18 гадзіны. Пасьля іх разьвезлі па гатэлях на вячэру, а да 20.30 арганізавана даставяць у Палац спорту на «канцэрт майстроў мастацтва».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць