На Букавіне ў вёсцы Рукшын мужчына закалоў віламі невядомую істоту, якую знайшоў у сваім хляве.
У істоты доўгае тулава, яна мае даўжэзны хвост, вялікія вушы і шмат вострых зубоў.
Некаторым жывёла нагадвае кенгуру, камусьці — лісу або сабаку. Як распавядаюць мясцовыя, такіх істот было дзве, але адной ўдалося ўцячы.

Па словах людзей, ужо не ўпершыню істоты наведваюцца ў вёскі. Восенню прапала шмат трусоў, якіх тыя, мабыць, забівалі, здушваючы ім тулава.
Пакуль ветэрынары не могуць ідэнтыфікаваць дзіўную істоту.
Каментары