Кінастудыя DreamWorks Animation апублікавала інфармацыю, што пятая частка мультфільма пра зялёнага огра выйдзе ў 2019 годзе.

Працаваць над анімацыйнай карцінай яшчэ не пачалі, але плануецца гэта зрабіць у бліжэйшы час. Дэталяў пра сюжэт і акцёраў агучкі пакуль ніхто не ведае.
Усе папярэднія часткі аказаліся даволі папулярнымі і сабралі разам у пракаце каля $3 млрд. А другая частка да нядаўняга часу займала лідзіруючую пазіцыю самых касавых мультфільмаў ЗША, цяпер жа гэта месца належыць мультфільму студыі Pixar «У пошуках Доры».
Такая папулярнасць тлумачыць той факт, чаму студыя гатовая выпусціць новую частку. Стваральнікі спадзяюцца на такі ж поспех, як і ў папярэдніх мультфільмаў.
-
Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»
-
Новы фільм з Ды Капрыа ідзе амаль тры гадзіны, а сцэнар да яго пісаўся 20 гадоў. Ці варта глядзець?
-
У Кітаі аўстралійскі фільм пусцілі ў пракат змененым з дапамогай штучнага інтэлекту. Гей-пару ператварылі ў гетэрасексуальную
Каментары