Тэатр33

Шэсць прэм'ер абяцае ў новым сезоне Вялікі тэатр оперы і балета

У новым, 84-м, сезоне Нацыянальнага дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета гледачоў чакаюць шэсць прэм'ер, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 1 верасня генеральны дырэктар тэатра Уладзімір Грыдзюшка.

Першая прэм'ера адбудзецца 4 верасня — опера Моцарта «Вяселле Фігара» ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Міхаіла Кіслярова.

21 верасня на беларускую сцэну вяртаецца шэдэўр балетнага мастацтва «Пахіта» Людвіга Мінкуса, расказаў Грыдзюшка.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што 8 верасня ў оперы «Царская нявеста» Рымскага-Корсакава праспявае ўладальніца звання лепшай спявачкі свету, беларуска Надзея Кучар.

Артысты разам з харэографам Аляксандрай Ціхаміравай працуюць над аднаактовым балетам «Санеты» Пітэра Уорлака і Ральфа Воан-Уільямса. Яго прэм'ера адбудзецца 1 снежня. Затым Вялікі прадставіць новую сцэнічную рэдакцыю «Тоскі» Пучыні.

У снежні на сцэне тэатра традыцыйна пройдуць мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў (7—13 снежня) і мінскі міжнародны Калядны оперны форум (14—20 снежня), на які запрошаны Адэскі нацыянальны акадэмічны тэатр са спектаклем «Пікавая дама».

У ноч з 13 на 14 студзеня прыхільнікі опернага мастацтва запрашаюцца на Вялікі баль.

У сакавіку па-новаму загучыць «Чароўная флейта» Моцарта, якую ставіць еўрапейскі рэжысёр і прадзюсар, прэзідэнт Дрэздэнскага опернага балю і дырэктар міжнароднага конкурсу вакалістаў Competizione dell'Opera Ханс-Йоахім Фрай.

У рамках «балетныя лета ў Вялікім» гледачоў чакае яшчэ адна прэм'ера, сусветная, - зусім новы балет Міхаіла Крылова «Ор і Ора».

Грыдзюшка таксама расказаў пра новыя праекты на наступныя сезоны. Адпрацоўваецца пытанне аб пастаноўцы спектакля «Анастасія Слуцкая». Пачынаецца праца над «Травіятай», прэм'ера адбудзецца ў наступным верасні. Яшчэ адна задумка Вялікага — новая версія спектакля «Багема», які знаходзіцца ў першай тройцы сусветнага рэйтынгу. Акрамя таго, плануецца сумесная праца з чэшскім харэографам Іржы Кіліянам. Далей у планах — пастаноўка спектакляў на музыку Штрауса «Саламея» і «Так казаў Заратустра».

Таксама абдумваецца магчымасць пастаноўкі ў класіцы спектакля «Карсар» пры ўдзеле аднаго з лепшых балетмайстраў-рэпетытараў Марыінскага тэатра Вячаслава Хамякова.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перапыніў сустрэчу на Алясцы пасля доўгай лекцыі Пуціна пра Рурыка і Яраслава Мудрага19

Пазняк: Грамадства ў эміграцыі зноў нічога не разумее128

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў26

Пяскоў патлумачыў, чаму месцам будучай сустрэчы Трампа і Пуціна абраны Будапешт7

У Мінску паставілі аўтамат, які пшыкае парфумай за 1000 рублёў3

Мінскім настаўнікам і выхавацелькам дзіцячых садкоў прапануюць недарагія кватэры ў Смалявічах

Гіркін: Вайна на знясіленне знясіліла саму Расію, будзе рэвалюцыя37

Даўні пасярэднік кардынал Гуджэроці прыедзе ў Беларусь на наступным тыдні1

«Спачатку дапамагаў сябрам за шакаладкі». Былы супрацоўнік «Белсата» распачаў свой невялікі бізнэс у Варшаве17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць