Спорт77

Аглядальнік «Советской Белоруссіі»: На Алімпіядзе расійскіх спартсменаў абсвіствалі

Ток-шоу «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ 5 верасня было прысвечанае вынікам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра. Госці перадачы палічылі, што Беларусь дастойна выступіла на Гульнях.

Была закранутая тэма допінгу, а таксама таго, што некаторыя расійскія і беларускія спартсмены не былі дапушчаныя на Алімпіяду.

«Кажуць, што добрымі намерамі выбрукаваная дарога ў пекла. Яны кажуць, што змагаюцца з допінгам, а на справе змагаюцца супраць асобных, кропкавых супернікаў, якія ім у нечым перашкаджаюць. Вось і ўсё», — сказаў спартыўны аглядальнік «Советской Белоруссіі» Сяргей Канашыц.

«У дадзеным выпадку імі аказаліся хто? Расія, Беларусь, — запярэчыў вядучы Вадзім Гігін. — Але на што гэта паўплывала? Расія як была чацвёртай у Лондане, гэтак чацвёртай і засталася. Недабрала нейкую колькасць медалёў».

Сяргей Канашыц.

«А ёсць яшчэ такі панятак як рэпутацыйныя страты. Яны ў спартыўнай Расіі цяпер каласальныя. У Рыа-дэ-Жанейра ж нават асвіствалі расійскіх спартсменаў. У алімпійскай вёсцы я размаўляў з расійскімі валейбалісткамі, яны казалі, што на іх глядзяць коса. На іх усіх глядзяць як на злачынцаў. У гэтым таксама быў іх немалы замысел», — падсумаваў Канашыц.

«Цяпер яны зрабілі такую правакацыю, праз 4 гады яны могуць паступіць дакладна гэтак сама толькі з нейкім іншым прэпаратам, а паўторная дыскваліфікацыя ў спорце пажыццёвая. Гэта брудныя палітычныя гульні», — гэта ўжо словы чэмпіёнкі свету па велатрэку Наталлі Цылінскай.

«Я размаўляў з журналістамі Russia Today, дык нават на расійскіх журналістаў глядзяць коса. І глядзяць, як ні дзіўна, не ўкраінцы, не амерыканцы, а глядзяць прадстаўнікі нейкіх невялікіх краін — Македоніі, Чарнагорыі», — прызнаўся вядучы АНТ Андрэй Бандарэнка.

Праўда, так ніхто ні разу і не сказаў, хто ж рыхтуе такія падкопы супраць нашых спартсменаў. Толькі дзюдаіст Націк Багіраў жартам адзначыў: «Як змагацца з несправядлівасцю ў спорце? Павялічыць тэрыторыю Беларусі да памеру ЗША».

Каментары7

Цяпер чытаюць

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Верашчака — польская страва і польскае слова. Бондараўцы ў захапленні ад чарговага «доказу» неіснавання беларускай культуры21

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць