Меркаванні33

Шчасны: Беларусам надакучылі «спяваючыя трусы», таму яны павярнуліся да каранёў і традыцыйнай культуры

Цікавасць маладых беларусаў да нацыянальнай культурнай традыцыі звязана з засіллем масавай культуры. Такое меркаванне на круглым стале 6 верасня выказаў былы старшыня нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, а цяпер арт-кансультант Уладзімір Шчасны.

«Моладзі ўжо надакучылі «спяваючыя трусы», аднастайнае тэлебачанне і эстрадныя канцэрты, — сказаў ён. — Людзі вяртаюцца да каранёў. А якраз традыцыйная культура захавала ўсё самае лепшае, што ёсць у народзе. Калі яна захавалася за столькі часу, значыць, у ёй ёсць нешта вартае для розуму і душы. Акрамя таго, мы суверэнная дзяржава і павінны нейкім чынам адрознівацца ад нашых суседзяў, усведамляць гэтую розніцу».

Паводле слоў Шчаснага, раней на афіцыйным узроўні традыцыйная культура, фальклор узнаўляліся ў скажоным выглядзе. Фальклорам, сказаў ён, лічылася «надзець у вырабленыя ў Мінску нібыта нацыянальныя касцюмы настаўнікаў музычных школ і метадыстаў дамоў культуры і выставіць іх на раённым свяце з мікрафонамі і жудаснай апаратурай».

«Калі гэта вульгарныя касцюмы, макіяж, гукаўзмацняльная тэхніка, то ўсё гэта не на карысць… І, вядома, усё гэта адвярнула людзей ад такога «фальклору», асабліва моладзь. Зараз, калі мы адмаўляемся ад такога падыходу, моладзь вяртаецца да каранёў, да вышыванак і да іншага», — дадаў Шчасны.

Сёння ж у Беларусі «нарэшце зразумелі, што такое нематэрыяльная традыцыйная культура», а таксама «пачалі звяртаць увагу на яе захаванне», і самае галоўнае — перасталі перашкаджаць.

Для падтрымкі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, паводле слоў Шчаснага, неабходна заахвочваць яе носьбітаў. «У свой час была выказана ідэя выдаваць кожнаму носьбіту традыцыйнай нематэрыяльнай культуры сертыфікат — прыгожую паперу, якая б вісела ў куце. Каб дзеці і ўнукі бабулі ведалі, што яна займаецца не нейкім глупствам, а дзяржаўным справай — захоўвае нематэрыяльную культуру», — растлумачыў арт-кансультант.

Акрамя гэтага, ён лічыць важным, каб работнікі культуры, якія прыязджаюць працаваць у раёны краіны, не павучалі мясцовых, як займацца традыцыйнай культурай, а самі вывучалі мясцовыя традыцыі, вучыліся ў мясцовага насельніцтва і неяк падахвочвалі яго захоўваць сваю спадчыну.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена74

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік9

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары6

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство2

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра11

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

З палону — пад суд. Украінскі салдат стаў абвінавачаным у катаваннях сваіх жа пабрацімаў17

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена74

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць