Свет1111

У расійскім Сургуце на месцы будучага помніка рэпрэсаваным усталявалі бюст Сталіну

Прыхільнікі Іосіфа Сталіна ўсталявалі яго бюст ў Сургуце (РФ), на муніцыпальнай зямлі. Бюст з'явіўся на новай набярэжнай ракі Об.

Ілюстрацыйнае фота: Getty

«Набярэжная пустая, бюст стаіць вельмі гарманічна, ён яе ўпрыгожыў. Акрамя таго, што з набярэжнай салдаты ішлі на фронт Вялікай Айчыннай вайны, на месцы яго ўстаноўкі стаяў эвакуяваны з Адэсы рыбакансервавы завод. Тут працавалі на карысць фронту, месца сімвалічнае», — заявіў адзін з ініцыятараў праекта Дзяніс Ханьжын.

Па словах начальніка ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі адміністрацыі Сургута Кацярыны Швідкой, бюст усталяваны незаконна — на гэтым месцы плануецца ўзвесці помнік рэпрэсаваным, яго ўстаноўка ўзгодненая. Швідкая спаслалася на парадак устаноўкі розных аб'ектаў архітэктуры ў Сургуце, дзе не прапісаныя малыя архітэктурныя формы. Менавіта да іх і належыць бюст.

Цяпер адміністрацыя Сургута чакае рашэння па пытанні аб законнасці яго ўстаноўкі ад праваахоўных органаў. Яны і вызначаць меру адказнасці за самавольнае ўсталяванне бюста.

Ініцыятарам узвядзення помніка Сталіну выступіла Сургутская грамадская арганізацыя «Рускі дух». У гарадской адміністрацыі ўдакладнілі, што сярод кандыдатаў у мясцовую думу ёсць члены гэтай арганізацыі, якія ідуць па спісе КПРФ.

Сродкі на стварэнне помніка збіралі праз сацсеткі, а вырабілі бюст ва Уладзікаўказе.

Ініцыятыва стварэння і ўстаноўкі бюста была раскрытыкаваная прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый памяці рэпрэсаваных, у інтэрнэце аб'яўляўся збор подпісаў супраць яго ўстаноўкі.

Праява вернападданскіх пачуццяў да савецкага дыктатара стала трэндам сучаснай Расіі.

Бюст Сталіна быў усталяваны ў 2013 годзе ў Якуцку да Дня Перамогі. У 2015 годзе статуі савецкага правадыра з'явіліся ў Пензе, рэспубліцы Марый Эл, а таксама ў Ліпецку, дзе праз два дні пасля ўстаноўкі яго аблілі фарбай. У лютым 2016 года бюст Іосіфу Сталіну быў усталяваны ў Пскоўскай вобласці.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя9

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

Ціханоўская: Мы падтрымліваем санкцыі пры захаванні межаў адкрытымі для пасажырскіх перавозак15

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу4

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны11

Які план супраць гібрыдных атак з Беларусі абвясціў літоўскі ўрад33

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя9

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць