Свет55

МЗС Аўстраліі: Пераслед падазраваных па справе MH-17 пачнуць у бліжэйшыя месяцы

Міністарка замежных справаў Аўстраліі Джулі Бішап заявіла тэлеканалу ABC, што чакае зацьверджаньня сьпісу падазраваных па справе зьбітага над Данбасам «Боінга» у канцы бягучага года альбо пачатку наступнага, перадае The Guardian.

Фота GETTY IMAGES

Пасьля зацьверджаньня сьпісу падазраваных (а міжнародная сьледчая група заявіла пра імёны сотні асобаў, датычных да гібелі лайнэра) мае пачацца іх судовы перасьлед.

На думку Бішап, Расея будзе блякаваць любую спробу Рады бясьпекі ААН прыцягнуць вінаватых да адказу, таму Аўстралія як удзельнік міжнароднай сьледчай групы будзе разглядаць іншыя варыянты.

Сярод такіх міжнародны трыбунал па ўзоры справы Локэрбі (у выбуху «Боінга» над шатляндзкім горадам Локэрбі ў 1988 годзе абвінавацілі лібійцаў, са згоды Кадафі суд адбыўся на амэрыканскай вайсковай базе паводле шатляндзкіх законаў) альбо нацыянальны суд, напрыклад, у Нідэрляндах.

«Абодва варыянты маюць плюсы і мінусы, — тлумачыць Бішап. — Я думаю, трыбунал у нацыянальнай юрысдыкцыі можа быць прасьцейшым у арганізацыі, але трэба будзе пераканацца, што ў яго ёсьць усе неабходныя паўнамоцтвы, як то для экстрадыцыі, каб быць абсалютна ў стане прыцягнуць да адказу вінаватых у гэтым».

Таксама міністарка заявіла, што на яе думку ўрад Аўстраліі ад пачатку бачыў, што Расея мусіць адказаць на шэраг пытаньняў па справе:

«Гэта вяртае Уладзімера Пуціна ў цэнтар увагі. Яны ўжо спрабуюць дыскрэдытаваць расьсьледаваньне, фактычна, яны ўжо робяць гэта некаторы час. І шукаюць спосабы адцягнуць увагу ад Расеі да іншых. Іх тэорыі малаверагодныя, не падобныя да праўды».

Міжнародная сьледчая група пад кіраўніцтвам пракуратуры Нідэрляндаў заявіла 28 верасьня, што «Боінг-777» Малайзійскіх авіялініяў (рэйс MH-17), які пацярпеў крушэньне пад Данецкам у ліпені 2014 году, быў зьбіты ракетай з расейскага зэнітна-ракетнага комплексу «Бук». Сьледзтва ўстанавіла, што ракета была запушчаная з населенага пункту Першамайскае, які быў пад кантролем сэпаратыстаў. «Бук», зь якога была выпушчаная фатальная для Боінга ракета, быў дастаўлены з Расеі, пасьля пуску ракеты вярнуўся ў Расею. Кіраўнік МЗС Расеі адмовіўся выбачацца за зьбіты «Боінг».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў3

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як адкрывалася мяжа з Польшчай. Рэпартаж з Брэста

«Вялікае супрацьстаянне паміж Расіяй і Еўропай». Што адбываецца ў Малдове напярэдадні выбараў3

Кітайскі аўтапрам імкліва заваёўвае Еўропу. Замест сваіх легенд еўрапейскія заводы выпускаюць аўто з Паднябеснай12

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА5

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў3

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць