Кампанію ў ЗША ацанілі ў $14 млрд.

«Найважнейшае — гэта тое, што гэта абараняе бяспеку даных амерыканцаў і гарантуе, што TikTok застанецца даступным… гэта ўгода гарантуе, што амерыканская арганізацыя і амерыканскія інвестары будуць фактычна кантраляваць алгарытм», — сказаў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс.
Раней стала вядома, што ЗША і Кітай дасягнулі рамачнай дамоўленасці. Паводле яе, TikTok зможа працягваць працу ў Штатах пры ўмове перадачы кантролю над амерыканскімі актывамі мясцовым інвестарам. ByteDance захавае долю валодання менш за 20 %.
У новы кансорцыум інвестараў увайшлі ў тым ліку Oracle, Silver Lake і Andreessen Horowitz. Яны атрымаюць каля 80 % акцый новага амерыканскага прадпрыемства, якое будзе кантраляваць TikTok у ЗША.
Каментары