Улада3333

Мітрапаліт Павал: Нехта пясочак пачынае падкідваць у механізм беларуска-расійскай інтэграцыі

Пра гэта заявіў у праграме «Карціна свету» тэлеканала «РТР-Беларусь» вечарам 1 кастрычніка прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Мітрапаліт Павел на асвячэнні крыжа для будынка праваслаўнай царквы ў «доме БНР» у Мінску. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Нехта пясочак пачынае падкідваць у гэты механізм. Ён пачынае рыпець, іскрыць. Вельмі сумна», — сказаў уладыка, маючы на ўвазе нафтагазавы канфлікт, што нядаўна абвастрыўся, паведамляе БелаПАН.

«Я, калі мне даецца магчымасць, пры сустрэчы з кіраўнікамі нейкіх галін у Расіі заўсёды кажу: «Слухайце, Расія і Беларусь — гэта ж Саюзная дзяржава. Сябры, ну нельга нам цяпер усё змешваць на нейкія эканамічныя рэйкі. Як у сям'і трэба — недзе і нешта дараваць адзін аднаму. Павінны быць добрыя адносіны. Тым больш што Беларусь — братэрскі народ», — падкрэсліў мітрапаліт Павел.

«Я шчыра перажываю, што не атрымалася там дамовіцца, не ўдалося там, — адзначыў ён. — Хоць ўмешвацца наўпрост, вядома, не можам і не маем права, ды і бессэнсоўна. Але там, дзе ёсць магчымасць…».

Каментары33

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў3

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як адкрывалася мяжа з Польшчай. Рэпартаж з Брэста

«Вялікае супрацьстаянне паміж Расіяй і Еўропай». Што адбываецца ў Малдове напярэдадні выбараў3

Кітайскі аўтапрам імкліва заваёўвае Еўропу. Замест сваіх легенд еўрапейскія заводы выпускаюць аўто з Паднябеснай12

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА5

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў3

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць