Культура

Дыскаграфія: Cherryvata

Музыкі для танцпляцовак на гэтым дыску не сустрэнеш.

Набор уласна зробленых рэміксаў і пераробак на свае творы ад калегаў па сцэне — аснова дыску аднаго з самых заўважных беларускіх электронных праектаў.

Музыкі для танцпляцовак на дыску не сустрэнеш, вядзецца пра ўдумлівую электроніку, якую не заўжды лёгка ператравіць. У кожным трэку ўглядаецца свой мэтад узьдзеяньня на слухача.

У «Down Love» (ад Subvay) цісьне наўмысна навязьлівая манатоннасьць, у «Bird» наадварот — даецца воля для эмоцыяў, а кампазыцыя «Vesna» (якая ад Heinz Troy) — дык наогул занурае ў глыбіні падсьвядомасьці.

Апошнія тры творы падаюцца самымі ўдалымі, асабліва «Bit Mountain», не пазбаўленая ўплыву Portishead. А вось рэміксы на кампазыцыі беларускіх поп‑рокераў слухаюцца напружна: ці тое песьні ня тыя абраныя, ці тое падыход да іх няслушны. У выпадку з beZ bileta і J:Moрс ня выйшла ані пераасэнсаваньня, ані сымбіёзу, кампазыцыя Атмараві наогул страціла прывабнасьць.

Выснова: Cherryvata у той яе «ўласнай» частцы выглядае калі не сымпатычна, то вельмі абаяльна.

Сяргей Будкін

Каментары

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць