Улада3030

Макей: Меркаванні пра тое, што Расія можа напасці на Беларусь, — абсалютныя домыслы

Меркаванні пра тое, што Расія можа напасці на Беларусь, з'яўляюцца абсалютнымі домысламі, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю польскай газеце «Рэч Паспаліта». Стэнаграма інтэрв'ю апублікаваная 17 кастрычніка на сайце МЗС.

«Я разумею вашу подбіўку, што, маўляў, Расія напала на Украіну і, можа быць, калі Беларусь не спадабаецца, і на Беларусь захоча напасці. Гэта, я лічу, абсалютныя домыслы, такога ніколі, думаю, не будзе. І ў Расіі пра такое не думаюць, — лічыць Макей. — Для Беларусі было б дзіка, таму што мы настолькі пераплеценыя чыста чалавечымі повязямі, што мы адчуваем сябе сапраўды адзіным народам. У нас створаныя аднолькавыя ўмовы для расіян у Беларусі і беларусаў у Расіі. У гэтым плане мы не адчуваем сябе чужымі ў Расіі, а расіяне не адчуваюць сябе чужымі ў нас. Таму, нават зыходзячы з чыста звычайнага разумення на такім простым чалавечым узроўні, я адназначна перакананы, што такія ідэі можна назваць вар'яцкімі».

Пры гэтым Макей адзначыў, што любая дзяржава для сваёй абароны павінна мець моцную армію, таму ў Беларусі надаецца вялікая ўвага павышэнню ўзроўню боегатоўнасці Узброеных сіл.

«У нас невялікая армія. Мы не збіраемся ваяваць ці супрацьстаяць нейкім глабальным, сусветным дзяржавам. Вядома, мы не зможам ваяваць з войскам ЗША, ці Кітая, або кагосьці іншага. У нас і ў планах гэтага няма, — сказаў дыпламат. — У нас выключна абарончая стратэгія. Мы стараемся, як я ўжо сказаў, падтрымліваць узровень баяздольнасці Узброеных сіл».

Макей таксама заявіў: «Што датычыць у прынцыпе разважання пра тое, хто нападзе на Беларусь, то я не думаю, што нехта, ва ўсякім выпадку ў цяперашні час, мае нейкія агрэсіўныя планы ў адносінах да Беларусі — ні на Захадзе, ні на Усходзе, ні на Поўначы, ні на Поўдні».

Каментары30

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс142

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс142

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць