Свет22

У Празе арыштавалі расійскага хакера і збіраюцца выдаць яго ЗША

Грамадзянін Расіі, які абвінавачваецца ў хакерскіх нападах на цэлі ў ЗША, сёння затрыманы ў пражскім гатэлі ў ходзе сумеснай аперацыі чэшскай паліцыі і ФБР, піша Financial Times. Газета адзначае, што затрыманне адбылося менш чым праз два тыдні пасля таго, як амерыканскія спецслужбы афіцыйна абвінавацілі Маскву ў арганізацыі ўзлому пошты Дэмакратычнай партыі ЗША.

Мужчына знаходзіўся ў вышуку па лініі Інтэрпала, прычым на яго быў выпісаны «чырвоны» ордэр, паведаміў сайт чэшскай паліцыі. Такі ордэр патрабуе ад краін, якія ўваходзяць у Інтэрпал, затрымаць падазраваную асобу для экстрадыцыі ў краіну, якая яго шукае — у дадзеным выпадку, у ЗША. Рашэнне аб экстрадыцыі будзе прымаць мясцовы суд, які ўжо арыштаваў падазраванага.

Пры затрыманні расіянін не аказаў супраціву, аднак неўзабаве яму стала кепска, паведаміла паліцыя. Паліцыянты выклікалі яму хуткую дапамогу. Яго імя не называецца, але паказваецца, што ён раз'язджаў па Чэхіі з сяброўкай на аўтамабілі класа люкс.

Пасольства Расіі ў Чэхіі атрымала апавяшчэнне пра затрыманні расійскага грамадзяніна і робіць усё магчымае для абароны яго інтарэсаў, паведаміў прэс-сакратар пасольства ў Празе Аляксей Калмакоў. Ён заявіў, што Расія настойвае на перадачы расійскага грамадзяніна ў Расію. «Расійскі бок абвяргае практыку ажыццяўлення экстэрытарыяльнай юрысдыкцыі, якую ЗША навязваюць усяму свету», — сказаў дыпламат.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў сказаў, што ніякай інфармацыяй пра затрыманага Крэмль не мае.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

«Простаму беларусу гэта няважна». Боты праводзяць чатыры розныя ўстаноўкі адносна закрыцця мяжы13

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу4

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву2

25‑гадовы палітвязень Мікіта Емяльянаў за кратамі страчвае зрок1

На выставе ў Львове паказалі вялізны падводны дрон ФОТАФАКТ3

Якія еўрапейскія сталіцы найбольш небяспечныя?11

Кітай выпрабоўвае маршрут у Еўропу праз Арктыку. Беларусам застаецца ўздыхнуць13

У Літве затрымалі больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Груз прызначаўся для Беларусі7

У Ціханоўскай з'явіўся новы дарадца па адукацыі і навуцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць