Грамадства77

Для бязвізавага наведвання Аўгустоўскага канала замежнікам будуць выдаваць спецыяльны дакумент

Гэта вынікае з палажэння аб парадку наведвання замежнымі грамадзянамі спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» і прылеглых да яго тэрыторый у турыстычных мэтах на тэрмін да 5 сутак, якое зацверджана пастановай Савета Міністра ад 17 кастрычніка 2016 года №827, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

tio.by

Для бязвізавага ўезду ў Беларусь на тэрмін да 5 сутак замежніку неабходна мець з сабой пашпарт (ці іншы дакумент для выезду за мяжу) і дакумент, які дае права на наведванне парку «Аўгустоўскі канал». Пастановай зацверджаныя формы такіх дакументаў, якія даюць права на індывідуальнае або групавое наведванне Аўгустоўскага канала пры бязвізавым парадку ўезду і выезду з Беларусі праз дзяржмяжу з Польшчай — у пунктах пропуску «Лясная» («Рудаўка»), «Брузгі» («Кузніца Беластоцкая»), з Літвой — у пунктах пропуску «Прывалка» («Швяндубрэ»), «Прывалка» («Райгардас»).

Замежнікі павінны паведаміць тураператарам у электроннай або пісьмовай форме свае імя і прозвішча, дату нараджэння, грамадзянства (падданства), пашпартныя дадзеныя, пол. Тураператар уносіць гэтыя звесткі ў дакумент на права наведвання Аўгустоўскага канала. Тураператар таксама арганізуе выдачу гэтага дакумента.

Органы памежслужбы павінны атрымаць звесткі пра замежнікаў, якія маюць дакумент на права наведвання Аўгустоўскага канала, не пазней за 24 гадзіны да меркаванага часу іх уезду ў Беларусь.

У турыстаў павінны быць грошы для выдаткаў на знаходжанне ў Беларусі і выезд з краіны. На кожны дзень знаходжання трэба мець суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавыч велічыням (цяпер 1 БВ — Br21).

Згублены дакумент можна замяніць дублікатам. Ён таксама выдаецца тураператарам, але калі турыст выявіў, што страціў дакумент, то павінен неадкладна звярнуцца ў бліжэйшы орган унутраных спраў. Да афармлення дыппрадстаўніцтвам або консульскай установай дакумента для выезду з Беларусі выдаецца даведка, якая пацвярджае асобу замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства.

Турысты, якія наведалі Аўгустоўскі канал, абавязаныя выехаць з Беларусі да заканчэння 5-дзённага тэрміну знаходжання. У выпадках стыхійных бедстваў, аварый або надзвычайных сітуацый прыроднага або тэхнагеннага характару, хваробы або стану здароўя, iншых непрадбачаных абставін тэрмін часовага знаходжання і рэгістрацыі можа быць падоўжаны, турысту будзе выдадзеная віза.

Тураператары абавязаныя праінфармаваць замежнікаў аб адказнасці за парушэнне заканадаўства Беларусі аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Кантраляваць знаходжанне турыстаў, якія заехалі на падставе дакумента на права наведвання парку «Аўгустоўскі канал», будуць органы ўнутраных спраў Беларусі ва ўзаемадзеянні з органамі памежслужбы, дзяржбяспекі і Міністэрствам замежных спраў. Турыстаў, якія выедуць за межы дазволенай для бязвізавага наведвання тэрыторыі або ўхіляцца ад выезду з Беларусі ва ўстаноўлены тэрмін, могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства.

Пастанова набудзе моц з 26 кастрычніка 2016 года і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2017 года.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

«Простаму беларусу гэта няважна». Боты праводзяць чатыры розныя ўстаноўкі адносна закрыцця мяжы13

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу4

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву2

25‑гадовы палітвязень Мікіта Емяльянаў за кратамі страчвае зрок1

На выставе ў Львове паказалі вялізны падводны дрон ФОТАФАКТ3

Якія еўрапейскія сталіцы найбольш небяспечныя?11

Кітай выпрабоўвае маршрут у Еўропу праз Арктыку. Беларусам застаецца ўздыхнуць13

У Літве затрымалі больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Груз прызначаўся для Беларусі7

У Ціханоўскай з'явіўся новы дарадца па адукацыі і навуцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць