Улада22

Еўрасаюз гатовы да падтрымання адкрытага, але крытычнага дыялогу з Беларуссю

Еўрапейскі саюз гатовы да падтрымання адкрытага, але крытычнага дыялогу з Беларуссю, паведамляе прадстаўніцтва ЕС у Беларусі па выніках візіту ў Мінск 21 лістапада дэлегацыі Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета Еўрасаюза.

Дэлегацыю ўзначаліў старшыня камітэта, пасол Вальтэр Стывенс, яна таксама ўключала ў сябе паслоў Камітэта па палітыцы і бяспецы з усіх дваццаці васьмі краін ЕС і прадстаўнікоў Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіі.

Дэлегацыя сустрэлася з Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной, а таксама правяла абмен меркаваннямі з прадстаўнікамі беларускай палітычнай апазіцыі, праваабаронцамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Прадстаўніцтва ЕС паведамляе, што падчас сустрэч быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, у тым ліку двухбаковае супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, шматбаковае супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства, развіццё сітуацыі ў рэгіёне, неабходнасць эканамічнай мадэрнізацыі, а таксама пытанні правоў чалавека і дэмакратыі, у тым ліку смяротнае пакаранне.

«Падчас усіх сваіх сустрэч дэлегацыя ЕС падкрэслівала гатоўнасць Еўрапейскага саюза да падтрымання адкрытага, але крытычнага дыялогу з Беларуссю, — адзначаецца ў паведамленні. — Станоўчая тэндэнцыя ў адносінах ЕС і Беларусі віталася. ЕС адкрыты да далейшага развіцця адносін ЕС і Беларусі і далейшых крокаў па актывізацыі ўдзелу ЕС і галіновага супрацоўніцтва. Разам з тым падкрэслівалася, што адносіны павінны грунтавацца на агульных каштоўнасцях, асабліва на забеспячэнні правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права, а таксама на тым, што тычыцца пытання смяротнага пакарання. Такім чынам, канкрэтныя крокі з боку Беларусі да захавання ўніверсальных асноўных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека будуць мець ключавое значэнне ў фармаванні будучай палітыкі ЕС у адносінах да Беларусі».

Камітэт па палітыцы і бяспецы складаецца з паслоў краін ЕС, якія працуюць у Бруселі. Гэта пастаянная структура Савета Еўрапейскага саюза. Задача камітэта — сачыць за развіццём міжнароднага становішча ў сферах, на якія распаўсюджваецца агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі ЕС, і рыхтаваць рашэнні Савета міністраў Еўрапейскага саюза. Камітэт адыгрывае ключавую ролю ў замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі ЕС і ў палітычным дыялогу.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Ну праедзь ты ўжо!»: у Адэсе мужчына не падзяліў дарогу са сваім адлюстраваннем ВІДЭА4

На трасе пад Мазыром нанеслі эксперыментальную разметку, якая свеціцца па начах ФОТАФАКТ1

Польшча збіраецца даць праязному дакументу статус афіцыйнага пасведчання асобы1

У Парыжы ўпершыню за сто гадоў дазволілі купацца ў Сене1

Літоўскі сябар Ксеніі Лебедзевай, які сеў за шпіянаж, просіць абмяняць яго на беларускіх палітвязняў7

Астранаўтка зрабіла ФОТА рэдкай касмічнай маланкі

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця51

Сахашчык пачаў продажы кватэр у сваім новым праекце пад Варшавай18

Германія страціла першае месца ў Еўрасаюзе па папулярнасці сярод бежанцаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць