Грамадства

У міліцыі чамусьці не камэнтуюць сувязі выбуху ў Менску з выбухамі ў Віцебску ў 2005 г

Нагадаем, у выніку выбухаў самаробных выбуховых прылад у Віцебску 14 і 22 верасьня 2005 г. раненьні атрымалі больш за 40 чалавек.

Ход расследавання крымінальнай справы па факце выбуху ў Мінску ноччу 4 ліпеня ў частцы ўстанаўлення яго магчымай сувязі з выбухамі ў Віцебску ў 2005 годзе не каментуецца.

Пра гэта БелаПАН заявілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей (УІГС) Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Нагадаем, у выніку выбухаў самаробных выбуховых прылад у Віцебску 14 і 22 верасня 2005 года раненні атрымалі больш за 40 чалавек.

Не ўдалося БелаПАН афіцыйна атрымаць ва УІГС МУС і інфармацыю аб характарыстыках выбуху падчас канцэрта «Мы — беларусы!», у прыватнасці яго магутнасці ў тратылавым эквіваленце. Такіх звестак няма, заявілі агенцтву.

Адсутнічаюць пакуль паведамленні і аб складанні або гатоўнасці фотаробата падазроных. Пры гэтым, як зазначылі ў МУС, грамадзяне актыўна адгукнуліся на просьбу праваахоўных органаў перадаць фота‑ і відэаматэрыялы з канцэрта, якія цяпер вывучаюцца. Сума ўзнагароджання за падаванне каштоўнай інфармацыі, што тычыцца акалічнасцей выбуху, не раскрываецца. Ва УІГС зазначылі толькі, што яна вызначана рашэннямі ўрада.

Па факце выбуху ў Мінску ноччу 4 ліпеня папярэднім расследаваннем ГУУС Мінгарвыканкама была распачата справа на падставе ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства). Аператыўную групу МУС узначальвае першы намеснік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі генерал‑маёр Аляксандр Шчурко.

Каментары

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць