Здарэнні22

Купальскія забавы

Аматары бязглуздых жартаў спусьцілі зь лесьвіцы бочку з квасам у Полацку, падпалілі сем біятуалетаў на набярэжнай у Рэчыцы, скралі пакатацца чатыры «Жыгулі» ў Мазыры.

Адміністрацыя Полацкага кансэрвавага заводу зафіксавала ўжо два факты варварскіх учынкаў у адносінах да маёмасьці прадпрыемства — квасных бочак. У Наваполацку аматары бязглуздых жартаў зацягнулі бочку ад крамы «Дзіцячы сьвет» у двор, спрабавалі яе ўзламаць. У другім выпадку бочку штурхнулі з прыступак ад полацкай крамы «Фрыдрыхсхафэн». Навучаныя горкім вопытам, работнікі прадпрыемства напярэдадні Купальля прыбралі ўсе бочкі на сваю тэрыторыю.

На набярэжнай Дняпра ў Рэчыцы каля амфітэатра нехта падпаліў сем біятуалетаў. Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства панесла страты больш як на 13 мільёнаў рублёў. Усчатая крымінальная справа.

На працягу тыдня два вучні адной са школ Мазыра ўзростам 15 і 16 гадоў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспэкцыі па справах няпоўнагадовых і ўжо асуджаліся (адзін — за крадзяжы, другі — за рабаўніцтва), скралі чатыры легкавікі, якія належалі жыхарам Рэчыцы, Мазыра і Гомеля. Характэрны факт: падлеткі цікавіліся толькі аўтамабілямі маркі «Жыгулі». Усе легкавушкі былі знойдзеныя ў тэхнічна спраўным стане, з чаго можна зрабіць выснову, што хлапчукі мелі намер пакатацца, павандраваць. Але гэта не зьнімае зь іх адказнасьці.

Паводле «Звязды» й Народных навінаў Віцебску

Каментары2

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі4

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны11

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»96

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць