Грамадства

«Белавія» назвала топ-5 гарадоў, у якія падчас акцыі найлепш распрадаюцца квіткі

У апошнія дні зімы кампанія зладзіла маштабны распродаж. Квіткі прапаноўваюць па спецыяльнай цане — 50 еўра плюс таксы і зборы. Акцыя скончыцца 28 лютага ў 23.59. Па ўмовах распродажу, падарожжа павінна адбыцца з 1 сакавіка па 30 красавіка.

Як распавялі ў кампаніі, на дадзены момант ужо прадалі 14 тысяч квіткоў. Аднак трэба адзначыць, што прапанова дзейнічае толькі пры набыцці білетаў па маршруце туды-назад, таму гэтую лічбу можна дзяліць на два.

Пяць самых папулярных кірункаў — Тбілісі, Амстэрдам, Прага, Парыж і Стамбул.

Білеты незваротныя, змяніць час і дату вылету не атрымаецца. Прычым калі вы не выкарыстоўваеце першы квіток, то другі аўтаматычна анулюецца.

Купіць білет па акцыі можна толькі на сайце «Белавія». Распродаж дзейнічае толькі на прамыя рэйсы авіякампаніі і толькі на рэгулярныя маршруты.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая3

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца7

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю19

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай5

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам6

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

Аранжавы рэйд, або Як украінцы ездзілі ў Мінск беларусаў абуджаць19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць