Здарэнні99

Па ўсёй Беларусі шукаюць трох падлеткаў з Віцебска, якія ўцяклі са шматдзетнай сям'і

У шматдзетнай сям'і з Віцебска зніклі трое дзяцей, на іх пошукі арыентаваная міліцыя ўсёй Беларусі, а таксама калегі з памежжа, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Фота з сямейнага архіва

Два браты 18 і 16 гадоў, а таксама 15-гадовая сястра сышлі з дома, пакінуўшы запіску. Хоць крымінальная справа не заводзілася, заява бацькоў ад 7 сакавіка прынятая, пошукавыя мерапрыемствы праводзяцца. Па месцы жыхарства пабывалі супрацоўнікі следча-аператыўнай групы, яны адпрацавалі ўсе кантакты з тэлефонных кніг, пакінутых падлеткамі. Прагледзелі запісы камер відэаназірання ў людных месцах, напрыклад, у раёне чыгуначнага вакзала.

«Прыкметы дзяцей і фота раздадзеныя ўсім патрульным нарадам. Прычым на пошук арыентаваны не толькі нарады па Віцебскай вобласці, але і па ўсёй рэспубліцы, а таксама калегі з прыгранічных раёнаў Расіі», — распавяла афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Абставіны таго, што адбылося, распавёў кіраўнік сям'і Руслан Дзівін.

«У нас усяго восем дзяцей. Старэйшы сын цяпер жыве ў Амерыцы, вучыцца ва ўніверсітэце. Астатнія тут з намі. Нармальна вучацца, нехта гуляе ў настольны тэніс, нехта займаецца музыкай, ходзяць да рэпетытара — карацей, нармальныя сям'я. У той дзень, 7 сакавіка, Руслан (18 гадоў), Цімур (16 гадоў) і Каця (15 гадоў) пайшлі ў школу і зніклі. Мы даведаліся пра гэта, калі ўвечары патэлефанавала бабуля і сказала, што яны не прыйшлі да рэпетытара. Падазраём, што яны маглі паспрабаваць пакінуць краіну, таму што ўзялі з сабой неабходныя рэчы, грошы, свае пашпарты, але пакінулі мабільныя тэлефоны з беларускімі сім-картамі», — сказаў Руслан Дзівін.

Прычынай сыходу з дома, на думку бацькі, магло стаць тое, што дзеці спалохаліся магчымага пакарання за дрэнныя паводзіны. Пра гэта сведчыць і пакінутая хлопцамі запіска.

«Мы з жонкай ездзілі ў Маскву па справах бізнэсу, дзеці заставаліся пад наглядам бабулі. Ад старэйшага сына, які камунікаваў з малодшымі па інтэрнэце, я даведаўся, што ў маю адсутнасць дзеці пакаштавалі спіртное і цыгарэты. Я паабяцаў ім, што, калі вярнуся, іх чакае сур'ёзная размова», — растлумачыў кіраўнік сямейства.

«Спадзяёмся, што праз СМІ ўдасца дагрукацца да дзяцей, і яны самі вернуцца», — дадаў Руслан Дзівін.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць