Грамадства3131

На газету «Коммунист Беларуси» і Андрэя Лазуткіна падалі ў суд за паклёп

Гісторык Ігар Кузняцоў падаў іск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі супраць газеты «Коммунист Беларуси», сайта Камуністычнай партыі і аўтара публікацый Андрэя Лазуткіна. Як паведаміў Ігар Кузняцоў прэс-службе «Беларуская асацыяцыя журналістаў», праз суд ён патрабуе абвяржэння трох матэрыялаў, у якіх, на яго думку, распаўсюджаныя паклёпніцкія звесткі.

У прыватнасці, ў матэрыялах «Пляски на костях», «Кто расстреливал Куропаты: НКВД или СС?» і «Возвращаем память Игорю Кузнецову» аўтар Андрэй Лазуткін называе заяўніка «фальсіфікатарам гісторыі, які атрымлівае фінансаванне для ажыццяўлення антыдзяржаўнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Таксама у публікацыях газеты, размешчанай і на сайце КПБ, Кузняцоў называецца «палкавым прапагандыстам», якому «сталінскія рэпрэсіі мрояцца не толькі пад кожным кустом, але і пад кожнай памыйкай»..

Перад падачай іску ў суд Ігар Кузняцоў у пісьмовай форме звяртаўся да адказчыкаў з патрабаваннем зняць дадзеную інфармацыю з сайта, а таксама надрукаваць абвяржэнне ў дзесяцідзённы тэрмін, але адказу не атрымаў. Кузняцоў дадаткова просіць спагнаць з адказчыкаў грошы, патрачаныя гісторыкам на зварот у суд.

Першыя слуханні па іску адбудуцца 23 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго2

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп ударыў па даходах Расіі праз Індыю13

Ці перагорнем старонку 2020-га? Бугай мае на ўвазе адно, а Лукашэнка — зусім іншае18

Хлопец вярнуўся з Польшчы ў Гродна праз камісію па вяртанні — крыміналку пакуль не спынілі17

Ініцыятыва Maldzis выкупіла «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча8

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

У ЗША бяздомны мужчына забіў 23-гадовую ўкраінскую мастачку і мадэль5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго2

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць