Грамадства

Сенат ЕГУ асудзіў дзеянні ўладаў Беларусі ў Дзень волі

30 сакавіка падчас паседжання Сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта была адзінагалосна прынята заява з нагоды нядаўніх падзей у Беларусі, гаворыцца на сайце ўніверсітэта

«Акадэмічная супольнасць Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) выказвае катэгарычны пратэст з нагоды затрымання і збіцця падчас мірных акцый пратэста ў Мінску 25 сакавіка 2017 года студэнта бакалаўрскай праграмы ЕГУ і Універсітэта Вітаўта Вялікага «Сусветная палітыка і эканоміка», актывіста Мікалая Дзядка і патрабуе ад беларускіх уладаў яго неадкладнага вызвалення.

Гэтаксама мы выказваем катэгарычны пратэст у сувязі з брутальным разгонам мірных дэманстрацый у Мінску, на падставе чаго пацярпелі сотні людзей, у тым ліку студэнткі ЕГУ Анастасія Ранько (бакалаўрская праграма «Медыя і камунікацыя»), Дар’я Мацкевіч (праграма «Міжнароднае права і прав Еўрапейскага саюза»), былы выкладчык ЕГУ, вядомы грамадзскі дзеяч Алесь Лагвінец, старшыня Беларускага Дома правоў чалавека ім. Барыса Звозскага ў Вільні Таццяна Равяка і шмат іншых.

Мы выказваем шчырую падтрымку сваякам і блізкім пацярпелых у выніку супрацьпраўных дзеянняў сілавых структур Беларусі і патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх, хто быў несправядліва затрыманы і асуджаны».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто17

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць