Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з аэрапорта Туркменабад.

Аляксандра Лукашэнкі ў аэрапорце праводзіў асабіста прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў паспелі правесці кароткую гутарку і цёпла развіталіся.
29 сакавіка адбыліся афіцыйныя перамовы лідараў дзвюх дзяржаў. Сустрэча прайшла ў фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе.
Па выніках перагавораў падпісаны 11 дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.
30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў амбасады Беларусі ў Туркменістане.
31 сакавіка Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў наведалі Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат, пабудаваны беларускімі і туркменскімі спецыялістамі. Прэзідэнты прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прадпрыемства, а затым азнаёміліся з аб'ектам і яго вытворчымі магчымасцямі.
Таксама яны сталі сведкамі адпраўкі першых партый калійных угнаенняў у Афганістан і на ўнутраны рынак Туркменістана.
Каментары