Эканоміка2323

Лукашэнка: Заробак у 1000 рублёў — гэты мінімум дапаможам зарабіць. Далей варушыцеся самі

Заробак у 1 тысячу рублёў — гэта той мінімум, які дзяржава павінна дапамагчы людзям зарабіць. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ «Рэчыцадрэў».

«1 тысяча рублёў — гэта той мінімум, які мы павінны дапамагчы людзям зарабіць. А далей варушыцеся самі. Вядома, мы будзем падштурхоўваць — і кіраўнікі, і ўрад. Але гэты бар'ер, які ў нас калісьці быў, трэба аднавіць», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асобна кіраўнік дзяржавы закрануў пытанні працаўладкавання. У прыватнасці, у Рэчыцы налічваецца некалькі сотняў беспрацоўных - менш за 1% ад працаздольных грамадзян. «Але і ім трэба прапанаваць працу па кваліфікацыі. Шмат хто хоча працаваць, вялікія грошы мець, а ў школе нават двойкі не атрымлівалі. Жыццё змянілася. Вы можаце крытыкаваць мяне як заўгодна. Будуць у вас іншыя прэзідэнты, і, калі яны захочуць ўтрымаць краіну, будуць праводзіць такую ж палітыку. Не можам мы сабе дазволіць, калі ў краіне 350 тысяч, як яны называюць сябе — «дармаедаў», нічога не робяць. Гэта хіба нармальна?» — задаў рытарычнае пытанне ён.

Паводле яго слоў, сярод гэтых людзей — вялікая колькасць патэнцыйных правапарушальнікаў, якія гатовыя пайсці на злачынства, каб здабыць сродкі на пражыванне.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што не супраць крытыкі, аднак перш грамадзянам трэба падумаць аб будучыні краіны.

«Крытыкаваць — крытыкуйце, толькі падумайце, да чаго мы ідзем. Кожны сёння павінен працаваць, — перакананы ён. - Час няпросты, але мы ўжо бачым святло ў канцы тунэлю».

Лукашэнка таксама закрануў тэму цэнаўтварэння. Паводле яго слоў, дзяржава вырашыць пытанні завышаных цэн. «Ва ўрадзе ўжо пачалі варушыцца. Рыначнікі там з'явіліся: адпусцілі цэны на ўсё, што папала, і атрымалі іх рост», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць