Навука і тэхналогіі22

Microsoft развіталася з Windows Vista

11 красавіка 2017 года Microsoft спыніла падтрымку адной ca сваіх самых няўдалых аперацыйных сістэм — Windows Vista. Для яе не будуць выпускацца абнаўленні бяспекі, у сувязі з чым Microsoft рэкамендуе перайсці на больш новыя версіі Windows, піша Tut.by.

30 студзеня 2007 года карыстальнікам стала даступная новая версія аперацыйнай сістэмы Microsoft — Windows Vista. Першапачаткова здавалася, што новая АС стане крокам наперад у параўнанні са звышпапулярнай Windows XP, як мінімум за кошт лёгка-паветранага інтэрфейсу Aero Glass з напаўпразрыстымі вокнамі, замены Alt+Tab — Windows Flip 3D, адлюстравання працоўнага стала Aero Peek і гэтак далей.

Аднак на паверку выйшла, што новы інтэрфейс змаглі «пацягнуць» далёка не ўсе камп'ютары таго часу, сістэма выкарыстоўвала значна больш рэсурсаў камп'ютара і пры гэтым была больш павольнай, чым папярэдніца. Акрамя таго, User Account Control часта раздражняў карыстальнікаў, задаючы нават у руцінных аперацыях шмат пытанняў.

Усё гэта прывяло да таго, што карыстальнікі не спяшаліся пераходзіць на Vista, застаючыся на XP аж да рэлізу значна больш удалай Windows 7 у 2009 годзе. Такі хуткі выпуск новай версіі быў абумоўлены менавіта слабымі продажамі Vista.

За сваю нядоўгую гісторыю доля сістэмы на Windows-камп'ютарах не перавышала 26% (для параўнання: у Windows XP было 63%). Па стане на сакавік 2017 доля Vista знізілася да 0,72%.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць