Улада66

Тысячны нумар «Нашай Нівы»

Сучасная нумарацыя выданьня вядзецца ад траўня 1991 году, калі «Нашу Ніву» адрадзілі. Паводле гэтага адліку нумар будзе 579‑м. Калі ж палічыць усе нумары, што зьявіліся ад заснаваньня часапісу — ад 1906 году, — то выходзіць, што агулам іх роўна тысяча. Да выхаду юбілейнага нумару мы прымеркавалі рэ-дызайн сайту nn.by.

На гэтым тыдні выйшаў тысячны нумар «Нашай Нівы». Сучасная нумарацыя выданьня вядзецца ад траўня 1991 году, калі «Нашу Ніву» адрадзілі ў Вільні. Паводле гэтага адліку нумар будзе 579‑м. Калі ж палічыць усе нумары, што зьявіліся ад заснаваньня «Нашай Нівы» — ад 1906 году, — то выходзіць, што агулам іх роўна тысяча.

1906 год — 7 нумароў.

1907 год — 36 нумароў.

1908 год — 26 нумароў.

1909 год — 52 нумары.

1910 год — 52 нумары.

1911 год — 52 нумары.

1912 год — 52 нумары.

1913 год — 52 нумары.

1914 год — 52 нумары.

1915 год — 31 нумар.

1920 год — 9 нумароў.

«Нашу Ніву» за 1906, 1907, 1908, 1909, 1910 і 1911 гады можна знайсьці ў факсымільных выданьнях. Падшыўкі за 1912 і 1913 гады (праўда, няпоўныя — да 44 нумару за 1912 год і да 46 нумару за 1913 год) ёсьць у аддзеле рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі. Падшыўка за 1914 год — у Архіве‑музэі беларускай літаратуры і мастацтва. «Наша Ніва» ж 1915 і 1920 гадоў захоўваецца за межамі краіны.

Да выхаду 1000-га нумару газэты мы прымеркавалі зьмену дызайну сайту nn.by.

Усе працы па ўдасканаленьні сайту выканаў на грамадзкіх пачатках праграміст зь Менску MZ, чытач НН. Вялікі яму дзякуй.

Заўвагі і прапановы (рэалістычныя :) па ўдасканаленьні дызайну сайту скіроўвайце на [email protected].

Нашаніўцы

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу4

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву2

25‑гадовы палітвязень Мікіта Емяльянаў за кратамі страчвае зрок1

На выставе ў Львове паказалі вялізны падводны дрон ФОТАФАКТ3

Якія еўрапейскія сталіцы найбольш небяспечныя?11

Кітай выпрабоўвае маршрут у Еўропу праз Арктыку. Беларусам застаецца ўздыхнуць13

У Літве затрымалі больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Груз прызначаўся для Беларусі7

У Ціханоўскай з'явіўся новы дарадца па адукацыі і навуцы1

Былы палітвязень Генадзь Фядыніч расказаў, чаму адмовіўся за кратамі ад аперацыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць