Невядомы адкрыў агонь у доме састарэлых у горадзе Кіркесвіле, штат Агаё (ЗША), перадаюць інфармагенцтвы. Узброены мужчына пракраўся ў будынак і адкрыў агонь па людзях, якія знаходзіліся ўнутры.
У выніку нападу загінулі прынамсі тры чалавекі. Сярод іх дзве супрацоўніцы ўстановы і адзін паліцэйскі. Пасля атакі злачынец пакончыў з сабой.
Праваахоўныя органы вывучаюць матывы стралка. Імаверна, ён пакутаваў на псіхічнае расстройства.
Месца здарэння ачэпленае, там працуюць эксперты.
Каментары