Грамадства44

Мінскі рэстаран з безлімітнай ежай адкрыўся пасля перапынку

На днях у Мінску адкрыўся новы рэстаран азіяцкай кухні з незвычайнай канцэпцыяй. Плаціць трэба не за стравы, а за час — безліміт ежы даступны на працягу дзвюх гадзін.

 Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця аб установе актыўна распавядалі журналісты і блогеры. У выніку ў першы дзень працы ежу хутка размялі, а каля рэстарана выстраілася вялізная чарга. Пазней уладальнікі абвясцілі, што бяруць невялікую паўзу і зноў пачнуць працаваць 20 траўня. Журналісты праверылі, як ідуць справы сёння.

Рэстаран Umi знаходзіцца на трэцім паверсе ГЦ «Чэрвеньскі». Пакуль фуд-корт не тое каб актыўна запоўнены, так што адкрыццё новага месца было чаканым. Тым больш калі гаворка ідзе пра безліміт азіяцкай ежы.

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця

— Umi — гэта рэстаран азіяцкай кухні. Што ў нас вы плаціце за час, а не за стравы. З 11:00 да 16:00 уваход каштуе 35 рублёў, і вы можаце есці колькі заўгодна на працягу дзвюх гадзін. З 16:00 да 22:00 правілы тыя ж, толькі вам даецца тры гадзіны, а кошт падымаецца да 49 рублёў. У Беларусі, наколькі мы ведаем, такой сістэмы няма яшчэ ні ў каго, — расказваў кіраўнік Арцём.

Чарга, якая была 16 мая

16 мая была вялікая чарга, і ежу хутка размялі.

Пасля такога гарачага ва ўсіх адносінах старту ўладальнікі рэстарана абвясціў аб невялікім перапынку і паабяцалі зноў адкрыцца 20 мая.

Сказана — зроблена, сёння Umi зноў у страі.

Рэстаран сёння, 20 мая

— Цяпер у рэстаране амаль поўная пасадка, На ўваходзе стаіць невялікая чарга. У мармітах ежа пакуль ёсць, персанал нібыта спраўляецца, прыбіраюць хутка. На кухні стаіць вельмі шмат вокаў. Мой падрыхтавалі за 30 хвілін, што пры такой колькасці людзей у прынцыпе акей, — распавялі журналісту Onliner.

Пры гэтым невялікая чарга на ўваходзе таксама заўважаная. Магчыма, усяму віной абедзенны час.

Рэстаран сёння

У інстаграме ўстановы таксама расказалі пра змены ў фармаце працы. На час працы ў тэставым рэжыме абмяжуюць колькасць гасцей да 1000 наведванняў у дзень. А з 1 чэрвеня з'явіцца магчымасць анлайн-браніравання столікаў.

Каментары4

  • ололо
    20.05.2025
    Ёсік, 10 баксаў за безліміт - гэта ніяк не дорага.
  • Самы чэсны
    20.05.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Тазик Оливье
    20.05.2025
    Будут жэрци до блевоты, деньги отбивать🤢

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»3

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»10

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў2

Брытанія, Францыя і Канада прыгразілі Ізраілю «канкрэтнымі дзеяннямі»7

Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»3

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць