Свет

У Іспаніі зноў праблемы: гэтым разам з інтэрнэтам і мабільнай сувяззю

У Іспаніі 20 мая адбыўся сур'ёзны збой у працы інтэрнэту і мабільнай сувязі. Паводле інфармацыі газеты El País, прычынай стала тэхнічная няспраўнасць у сетцы кампаніі Telefónica, якая абслугоўвае большую частку мабільнай сувязі ў краіне. 

Фота ілюстрацыйнае

Праблемы закранулі не толькі звычайных карыстальнікаў, але і службы выратавання — у такіх рэгіёнах, як Арагон, Андалусія і Валенсія.

Паведамляецца, што збой мог быць выкліканы няўдалым абнаўленнем сеткі, а канкрэтна — адключэннем сістэмы MPLS, якая выкарыстоўваецца для працы нумара 112 і іншых экстранных службаў.

Паводле інфармацыі, праблемы пачаліся каля другой гадзіны ночы, а да 10:30 раніцы сувязь з экстраннымі службамі ўжо была адноўленая, хоць у некаторых устаноў яшчэ былі праблемы са стацыянарнай тэлефоннай сувяззю. Урад сочыць за сітуацыяй і чакае больш дакладнай інфармацыі.

Між тым, чымсьці падобны інцыдэнт адбыўся ў гэтым рэгіёне менш чым месяц таму. У красавіку ў Іспаніі і Партугаліі адбылося вялікае адключэнне электрычнасці, якое таксама закранула Андору і крыху Францыю. У выніку парушылася праца тэлефоннай сувязі, мабільных сетак і розных сістэм — у тым ліку ў сферах аховы здароўя, энергетыкі, транспарту і прамысловасці.

Паводле інфармацыі іспанскіх СМІ, гэта адключэнне магло абысціся краіне мінімум у адзін мільярд еўра. Асабліва пацярпелі малыя і сярэднія прадпрыемствы.

Нацыянальны суд Іспаніі распачаў расследаванне, каб высветліць, ці не быў красавіцкі блэкаут вынікам камп'ютарнай дыверсіі. Былі згаданыя падобныя выпадкі кібератак ва Украіне ў 2016 годзе. Пазней расследаванне ў Іспаніі засакрэцілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»6

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»6

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць