Эканоміка

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У маі 2014 года Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў. Статус спадарожніка Мінска тады атрымалі шэсць гарадоў. Яны павінны былі адцягнуць на сябе насельніцтва Мінска, якое імкліва расце. Атрымалася, мякка кажучы, не ўсё, піша «План Б».

Кіраўнік Смалявіч Мікалай Парамонаў і Наталля Пяткевіч. Фота: СБ

Гэтай вясной з інспекцыяй чарговага мегапраекта Лукашэнкі паехала першая намеснік кіраўніка Адміністрацыі Наталля Пяткевіч.

Пяткевіч назвала аўтарам ідэі гарадоў-спадарожнікаў Лукашэнку і адзначыла, што ідэя — «цудоўная і комплексная». А Смалявічы, куды яна заехала ў панядзелак, — амаль ідэальным горадам-спадарожнікам.

«Перад гэтым мы наведалі Скідзель і Жабінку. Смалявічы — гэта амаль ідэальны прыклад. Насамрэч дзесьці становіцца вельмі крыўдна, што разгойдваемся павольна. Дзесяць гадоў прайшло, і, калі б пачалі спачатку, ужо было б зусім інакш. Але пачалі позна. Недзе ёсць аб'ектыўныя прычыны, недзе, на жаль, суб'ектыўныя. У адным з гарадоў прыводзілі прыклад, калі праектныя работы вядуцца практычна амаль пяць гадоў. Гэта, вядома, ненармальна», — прызнала чыноўніца.

Сам Лукашэнка пачаў прасоўваць ідэю гадоў пятнаццаць таму. Але справа не клеілася. «З 2012 года справа не прасунулася далей за адзін здадзены дом у Смалявічах. Яно і не ссунецца, калі Дзяржаўная праграма па вынасе вытворчых аб'ектаў правалена, — наракаў ён у 2018-м. — А перанос запланаваных 12 прадпрыемстваў (напрыклад, «Беларускія шпалеры», абутковая фабрыка «Луч», Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання і іншыя) прыцягнуў бы ў рэгіёны працоўную сілу».

Але мяняць прапіску прадпрыемствы не спяшаліся, праекты зацягваліся, а то і сабатаваліся. З прыкметных «пераносаў» можна адзначыць зачынены аэрапорт Мінск-1, на месцы якога «Дана» будуе «Мінск-Свет», і птушкафабрыку імя Крупскай, (за пляцоўку браўся «Трайпл», але ў выніку жылы комплекс «Левада» тут пабудавала іншая кампаній — «Айран»).

Пакуль пуставата

Так што працоўных месцаў у гарадах-спадарожніках, нават ідэальных, аказалася няшмат.

На працу большасці трэба ездзіць у Мінск. Але высветлілася, што хуткія і недарагія транспартныя зносіны з гарадамі-спадарожнікамі развіта недастаткова. Прынамсі, чэргі на маршрутку на Смалявічы так і стаяць у Мінску, каля метро «Усход».

«З чыгункай нічога новага: гарадская электрычка вельмі рэдкая плюс трэба перасаджвацца на мясцовы аўтобус, каб дабрацца да новабудоўляў — карацей, тут нязручна было і будзе», — адзначыў днямі блогер Дзяніс Блішч.

Амаль на ўсіх кадрах са Смалявіч, апублікаваных 19 красавіка дзяржСМІ — бязлюдна. Фота: Вячаслаў Цуранаў / «Мінская праўда»

Праўда, мінулай восенню пра транспарт прыгадаў і Лукашэнка. І прапанаваў пабудаваць хуткасныя дарогі для цягнікоў у гарады-спадарожнікі Мінска.

Паводле яго ацэнак, гэта не зойме шмат часу, і не патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў. Чаму гэтага не ўдалося зрабіць за дзесяць гадоў рэалізацыі праграмы гарадоў-спадарожнікаў, Лукашэнка не ўдакладніў.

Сёння Пяткевіч прызнала, што нават Смалявічы растуць больш павольна, чым планавалася.

«Задача была прырасці да 50 тысяч чалавек, пакуль ёсць 23 тысячы. Ёсць намёткі прырасці да 27 тысяч, але задачу па 50 тысячах Смалявічы не выканалі», — сказала яна.

50 тысяч — гэта план да 2035 года. Пакуль, мяркуючы па фота і блогераў, і дзяржжурналістаў, у горадзе цалкам пустынна.

Пры гэтым народ працягвае скардзіцца на дэфіцыт дактароў, настаўнікаў, трэнераў, гіпермаркетаў і іншых радасцей жыцця. Пяткевіч жа, не ўдаючыся ў падрабязнасці, запэўніла, што з даступнасцю меддапамогі і кваліфікацыяй у Смалявічах усё вельмі добра. З астатнім, увогуле, — таксама. 

Выглядала чыноўніца выдатна, журналісты «Нашай Нівы» звярнулі ўвагу на яе люксавы рамень Hermes.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць