Здарэнні44

Жыхарка Закарпацця атрымала 10 гадоў турмы за згвалтаванне мужчыны венікам

Той быў настолькі п'яны, што не зразумеў, што адбылося. А ў судзе не меў прэтэнзій да гвалтаўніцы.

Фота: Vecteezy.com

Закарпацкі апеляцыйны суд на мінулым тыдні вынес рашэнне па гучнай крымінальнай справе, звязанай са злачынствам, якое было здзейснена ў вёсцы Клінава Гара Вінаградаўскага раёна Закарпацкай вобласці Украіны.

Як тлумачыцца ў рашэнні суда, жудасны выпадак адбыўся ў ноч на 9 сакавіка 2020 года. Мясцовая жыхарка Ібаля Мондзіч (імя прыводзяць мясцовыя СМІ) у кампаніі двух мужчын ужывала алкаголь. З адным з іх, як вынікае з судовых матэрыялаў, яна ўжо мела крымінальную гісторыю — некалькі месяцаў да таго абое былі асуджаныя за групавое хуліганства і атрымалі па тры гады пазбаўлення волі з двухгадовым выпрабавальным тэрмінам.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, каля першай гадзіны ночы моцна п'яная Ібаля пачала канфлікт з госцем. Падчас сваркі яна нанесла яму мноства ўдараў па галаве і целе, а затым падбухторыла свайго знаёмага да гвалту.

Мужчына схапіў венік з драўлянай ручкай і некалькі разоў ударыў ахвяру па галаве і па твары. Пасля таго, як цяжкап'яны і збіты пацярпелы страціў раўнавагу і зваліўся на падлогу, жанчына зняла з яго штаны і ніжнюю бялізну, а затым прымусіла свайго саўдзельніка згвалтаваць яго. Той выканаў указанне, не сустрэўшы аніякага супраціву з боку ахвяры, якая была не ў стане правільна разумець тое, што адбываецца.

Аднак на гэтым злачынцы не спыніліся. Ібаля ўзяла венік і, выкарыстоўваючы драўляную ручку, неаднаразова пранікала ў анальную адтуліну пацярпелага. Дакладную колькасць гэтых дзеянняў падлічыць не ўдалося. У выніку мужчына атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні — траўму прамой кішкі і дыфузны перытаніт, якія былі кваліфікаваныя як небяспечныя для жыцця.

Першапачатковы раённы суд у красавіку 2021 года прызнаў абаіх гвалтаўнікоў вінаватымі ў здзяйсненні групавога згвалтавання з асаблівай жорсткасцю. Жанчыну асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі, прычым суд улічыў яе раскаянне, актыўнае садзейнічанне следству, цяжарнасць і адсутнасць прэтэнзій з боку пацярпелага. Таму ёй было прызначана пакаранне ніжэй за мінімальныя межы, прадугледжаныя артыкулам Крымінальнага кодэкса.

Мужчыну-саўдзельніка асудзілі да 7 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. З улікам ранейшых судзімасцяў і неадбытага тэрміну пакаранне павялічылі да 8 гадоў.

Аднак пракурор палічыў, што прысуд жанчыне быў занадта мяккі. Ён падаў апеляцыйную скаргу. У выніку Ібаля атрымала 10 гадоў зняволення, а з улікам неадбытага тэрміну па папярэднім прысудзе — 10 гадоў і 6 месяцаў.

Каментары4

  • Фік яго ведае....
    20.05.2025
    Filipp , не памятае. Таму як бы і не было нічога)
  • Массандра
    20.05.2025
    можа быць гэта каханне... :)
  • Паўлаў
    20.05.2025
    Ну імя такое. Не вінаватая яна.

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць