У Пінску мужчына пасварыўся з жонкай і ў злосці пашкодзіў машыны суседзяў
Як расказалі ў міліцыі, некаторы час таму 30-гадовы пінчук адпачываў са знаёмымі, спажываючы алкаголь. Пасля гэтага ён пасварыўся з жонкай, а далей, па яго ўласным прызнанні, усё было як у тумане.

Фота ілюстрацыйнае
«Стаў штурхаць прыпаркаваныя аўтамабілі, потым сеў на чужы матацыкл, а скончылася тым, што пашкодзіў аўтамабіль «БМВ-525», які належыць 29-гадоваму мясцоваму жыхару. Агульная сума шкоды склала дзве тысячы беларускіх рублёў», — канстатавалі ў міліцыі.
Цяпер супраць хулігана завялі крымінальную справу, максімальнае пакаранне па ёй — да трох гадоў пазбаўлення волі.
Каментары