Навука і тэхналогіі55

Птушкі выкарыстоўваюць недакуркі для хімічнай барацьбы з кляшчамі

Ці можна звязаць з цыгарэтамі якую-небудзь карысную звычку? Гэта складана ўявіць сярод людзей. Але не сярод птушак, за якімі была заўважана практыка выкарыстання хімічных рэчываў, якія ўтрымліваюцца ў недакурку, для барацьбы з гнездавымі паразітамі. Пра цікавае даследаванне піша Наташа Халік з выдання Newscientist.

Фота: Jerry Friedman

Канстанцін Масіас Гарсія з Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта Мексікі разам з калегамі правялі некалькі год, вывучаючы цікавую цыгарэтную звычку ў гарадскіх мексіканскіх амадзін (Carpodacus mexicanus)

Першапачатковыя назіранні далі зразумець, што нікацін і іншыя хімічныя рэчывы ў недакурках могуць дапамагчы ўтрымаць насякомых-шкоднікаў ад перамяшчэння ў гняздо — нікацін сапраўды мае антыпаразітарныя ўласцівасці — але гэта не было вырашальным вынікам даследавання.

Фота: John Benson 

Каб удасканаліць заключэнне, Масіас Гарсія і яго каманда эксперыментавалі з 32 гнёздамі гэтых птушак. Аднойчы, пасля таго, як у адным з гнёздаў вылупіліся птушаняты, даследчыкі выдалілі з яго падсцілку і замянілі яе штучнай, зробленай з лямцу, каб выдаліць паразітаў, якія маглі б залезці ў гняздо ў працэсе наседжвання. Затым яны дадалі жывых кляшчоў да 10 гнёздаў, мёртвых кляшчоў у іншыя 10 і пакінулі 12 гнёздаў вольнымі ад кляшчоў.

Яны выявілі, што дарослыя амадзіны значна часцей дадавалі валокны недакуркаў у гняздо, калі яно ўтрымлівала кляшчоў. Больш за тое, вага валокнаў, дадаваных у гнёзды, якія змяшчаюць жывых кляшчоў, у сярэднім на 40% больш, чым вага валокнаў, што дадаюцца ў гнёзды, якія змяшчаюць мёртвых кляшчоў.

«Атрыманыя вынікі сведчаць пра тое, што птушкі выкарыстоўваюць недакуркі, каб «лячыць» свае гнёзды ад кляшчоў», кажа Масіас Гарсія.

«Птушкі вельмі пакутуюць ад паразітаў, якія могуць смактаць іх кроў і есці пер'е». 

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку122

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку122

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць