Меркаванні8787

3 Ліпеня застаецца гібрыдам маскоўскіх парадаў і БССРаўскіх «шэсцяў працоўных»

У Мінску прайшоў традыцыйны парад 3 Ліпеня. Як і ў мінулыя гады, ён уяўляў сабой гібрыд маскоўскіх парадаў і БССРаўскіх «шэсцяў працоўных» перад трыбунай з кіраўніцтвам.

Перад трыбунай з кіраўніцтвам краіны прамаршыравалі вайскоўцы — у тым ліку дэсантнікі з суседняй дзяржавы, праехала тэхніка. Над горадам праляцелі самалёты і верталёты.

Пасля на машынах правезлі ўзоры прадукцыі — у тым ліку батоны кілбасы «Белдзяржхарчпрама» і пральныя машыны «Атланта».

Трактары МТЗ выканалі балет, а салісты і хор — гімн «Жыве Беларусь» на словы Уладзіміра Някляева, у варыянце дзе слова «Жыве» заменена на «Слаўся».

Маладыя фізкультурнікі зладзілі кароткае гімнастычнае шоу.

Усё гэта было вытрымана ў патэтычным стылі, з прэтэнзіяй на масавасць і ўрачыстасць, хоць і без паўночнакарэйскага фанатызму.

Аляксандр Лукашэнка выступаў па-руску. Руская застаецца і мовай вайсковага рытуалу: па-руску вітаў парадныя разлікі міністр абароны.

Вядучы дзяржаўнага тэлебачання таксама каментаваў парад па-руску. «Это было потрясающе, просто неимоверно, неописуемо!» — захлыналіся ў эпітэтах яны, хоць гледачы не пабачылі нічога такога, чаго б не бачылі ў мінулыя гады.

Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў у мундзіры галоўнакамандуючага, праваруч яго стаяў генералітэт — Раўкоў, Зась, Вакульчык, Шуневіч, Канюк, Наскевіч ды іншыя, леваруч — цывільнае кіраўніцтва краіны: Кабякоў, Мясніковіч, Андрэйчанка, Качанава, Міклашэвіч, Анфімаў, Сукала, Калаўр, Шорац.

З узгоркаў вакол праспекта Пераможцаў за парадам і шоу назіралі некалькі дзясяткаў тысяч гледачоў.

«Разам з брацкай Расіяй мы абараняем межы Саюзнай дзяржавы, якую мы ствараем, — адзначыў у сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка. — На шлях мілітарызацыі ўступілі краіны Еўропы. Яны ўцягваюцца ў гонку ўзбраенняў і ваенныя прыгатаванні. Злучаныя Штаты Амерыкі разгортваюць тут, ля нашых межаў, сістэму супрацьракетнай абароны і ўдасканальваюць свой ядзерны патэнцыял. Наш адказ — сучасная беларуская армія. Яна ўвесь час мадэрнізуецца, мабільная, навучаная і ўзброена», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што 3 ліпеня 1944 года савецкая армія вызваліла Мінск ад нацыстаў. Незалежнасць Беларусі была ўпершыню абвешчана 25 сакавіка 1918 года. 27 ліпеня 1990 года ў працэсе распаду СССР была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. А 25 жніўня 1991 года ёй быў нададзены статус канстытуцыйнага акта.

25 Сакавіка традыцыйна адзначаецца як Дзень Волі, 3 Ліпеня стаў дзяржаўным святам з 1996 года пад назвай Дзень Рэспублікі (Дзень Незалежнасці).

Каментары87

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць