Грамадства

Хрыстос і Марыя Магдаліна

Салідарны з паставай айца Завальнюка, які распачаў галадоўку супраць паказу «Коду да Вінчы», і заклікаю байкатаваць паказы такога тыпу. Зусім не таму, што гэты фільм абражае мае рэлігійныя пачуцьці. А таму, што ён абражае чалавечыя пачуцьці Хрыста. Піша Пётра Рудкоўскі ОП.

Салідарны з паставай айца Завальнюка, які распачаў галадоўку супраць паказу «Коду да Вінчы», і заклікаю байкатаваць паказы такога тыпу. Зусім не таму, што гэты фільм абражае мае рэлігійныя пачуцьці. А таму, што ён абражае чалавечыя пачуцьці Хрыста. Піша Пётра Рудкоўскі ОП.

— Што ты думаеш пра «Код да Вінчы»?

Ён маўчаў. Няёмка было дапытвацца, таму я таксама маўчаў...

Чаму Хрыстос не адказаў на гэтае пытаньне? Чаму не запярэчыў, не сказаў, што гэта – лухта, брахня, пагоня за славай і грошыма.

Мяне аднойчы хтось папікнуў у тым, што я не разумею маўчаньня іншага чалавека. Гэтым разам я вырашыў выправіцца і паспрабаваць зразумець маўчаньне. Яго маўчаньне.

Так, Ён быў праўдзівым Богам, але быў таксама праўдзівым Чалавекам. Гэта догма хрысьціянскае веры, прынятая на сьвятым Саборы ў Халькедоне ў 451 годзе. Ісьціна, прызнаваная праваслаўнымі, каталікамі і пратэстантамі. Але што яна значыць? Пытаю ў самога сябе: ці можна ўявіць праўдзівага чалавека, які быў бы пазбаўлены пачуцьцёва-эратычнай сфэры? Здаецца, не. Хрыстос, стаўшыся сапраўдным Чалавекам, а як кажа Ян Багаслоў, стаўшыся целам, мог адчуваць эратычную жарсьць, мог насіць у сабе каханьне да жанчыны, але... Але ўся справа ў тым, што гэты аспэкт Гасподняга жыцьця ахінуты таямніцай. Больш таго, сам Хрыстос маўчыць. І так, відавочна, павінна быць.

Тым ня менш, нораў сучаснага чалавека такі, што ён ня ўмее зносіць таямніцу. Не разумее маўчаньня. Хоча, каб усё было на паверхні, яўным, бачным, наглядным, расшыфраваным. Калі хтосьці маўчыць, трэба «раскусіць яго», калі не раскусваецца, дык трэба нешта прыдумаць, каб стварыць уражаньне, што таямніца расшыфравана. Вось і паўстаюць у выніку бязглуздыя historical fictions, тыпу «Код да Вінчы», аўтары каторых спаганяюць у свае кішэні велізарныя грошы, эксплюатуючы прагу людзей «нарэшце адкрыць таямніцу».

А таямніцу Хрыста не адкрыў ні Браўн са сваім «кодам», ні Мэл Гібсан са сваімі «Жарсьцямі Хрыстовымі». Першы выявіў сябе як прыхільніка «тэорыі змовы», а другі ўразіў сваім наіўна-літаральным трактаваньнем Пісаньня. Можа, варта, каб і адзін, і другі пачулі словы агностыка Вітгенштайна: «Чаго немагчыма сказаць, тое трэба маўчаць».

Усім сваім нутром салідарны з паставай айца Завальнюка, які распачаў галадоўку супраць паказу фільму «Код да Вінчы», падтрымліваю захады Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў супраць прапаганды «Коду да Вінчы» і заклікаю байкатаваць паказы такога тыпу.

Зусім не таму, што гэты фільм абражае мае рэлігійныя пачуцьці. А таму, што ён абражае чалавечыя пачуцьці Хрыста.

Каментары

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць