Грамадства

Алесь Стральцоў пакараны арыштам на 10 сутак

Актывіст маладзёвага руху Алесь Стральцоў пакараны судом на 10 сутак арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Маскоўскага раённага суду Надзея Равуцкая.

Актывіст маладзёвага руху Алесь Стральцоў пакараны судом на 10 сутак арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Маскоўскага раённага суду Надзея Равуцкая. Алесь Стральцоў прызнаны вінаватым у тым, што ён нібыта не падпарадкоўваўся загадам міліцыі і нецэнзурна лаяўся.

Нагадаем, малады актывіст быў затрыманы пазаўчора, 17 траўня, каля будынку Маскоўскага раённага суду. Разам зь іншымі актывістамі ён прыйшоў да суду, каб падтрымаць Юрыя Радзівіла, якога ў той час судзілі паводле крымінальнага артыкулу.

Алесь Стральцоў распавёў, што здымаў на фотаапарат момант затрыманьня міліцыянтамі актывісткі Крысьціны Шацікавай, якая таксама прыйшла да будынку суду, каб падтрымаць Юрыя Радзівіла.

Учора Крысьціна Шацікава была аштрафаваная судом, а Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч пакараныя 15-дзённым арыштамі.

Алесь Стральцоў не далі магчымасьці пракамэнтаваць прысуд журналістам. Ён толькі пасьпеў паведаміць, што ў ізалятары на Акрэсьціна тры тыдні няма гарачай вады.

Радыё Свабода

Дадаткова:

Асуджаныя за салідарнасьць (фота)

Каментары

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць