Літаратура88

Таццяна Нядбай. Рыбы чуюць тваё маўчанне

Нізка вершаў Таццяны Нядбай з'явілася ў новым нумары літаратурацэнтрычнага анлайн-часопіса «Прайдзісвет» з іранічнай назвай «Некаторыя любяць паэзію». Для тых, некаторых, — верш «Рыбы чуюць тваё маўчанне».

паміж вечарам і вечнасцю розніцы асабліва няма —
яны стаяць цяпер за тваёй спінай,
па-панібрацку паляпваючы па плячы,
таму разняволься і ўсё ў абдымкі прымай,
не ўнікаючы — кулі ці кулічы ты
рыхтуешся заўтра без допінгу здзейсніць скачок,
таму што трыпутнік не прыкладзеш да горычы без падставаў,
таму што чакаеш, што хтосьці прыйдзе падставіць плячо,
а потым употай дзякуеш, што не падставіў
у сутонні асабліва востра адчуваеш мяжу ўсяго,
лінія жыцця супадае, таючы, з лініяй далягляду,
штосьці вярэдзіць, нібыта блізкая прысутнасць Яго,
таго, хто небакрай адхінае на Дзяды і Каляды
паміж вечарам і вечнасцю выбару асабліва няма,
паміж выбарам і выраем, наадварот, пралегла вечнасць,
рыбы чуюць тваё маўчанне, і можаш рашаць сама,
калі класціся спаць, калі пакідаць веча

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць