Навука і тэхналогіі55

За тыдзень выбухнулі ўжо пяць новых iPhone 8 Plus ФОТА

Падобна на тое, што акумулятары яшчэ некалькіх смартфонаў iPhone 8 Plus вырашылі вырвацца на волю. У пачатку тыдня адна з прыладаў выбухнула ў Японіі, іншая — на Тайвані. Пра новыя выпадкі ненатуральнага ўздуцця паведамляюць з Грэцыі, Канады і Ганконга. Пры Джобсу такога не было, іранізуе hi-tech.mail.ru.

Іх становіцца ўсё болей

У першым выпадку, калі ўзарваліся акумулятары iPhone 8 Plus з Тайваня і Японіі, можна было выказаць здагадку, што яны ўваходзілі ў адну партыю (хоць і малаверагодна). Сюды пры вялікім жаданні можна ўпісаць і Ганконг… Але як жа Канада і Грэцыя? Атрымліваецца, што праблемы тычацца iPhone 8 Plus з абсалютна розных партый і паставак.

Як менавіта «ўздуваюцца» iPhone 8 Plus?

Праблемы з новымі флагманамі Apple можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: некаторыя з іх «выбухаюць» наўпрост у пакунку і трапляюць да пакупніка ўжо ў сапсаваным выглядзе. Іншая частка iPhone 8 Plus «уздуваецца» падчас зарадкі афіцыйнай зараднай прыладай. Пры гэтым, па сутнасці, адбываецца адно і тое ж: акумулятар нечакана «раздзімаецца» і ламае смартфон знутры.

Добрай навіной тут з'яўляецца тое, што узгарання ў гэтых выпадках не адбываецца, таму ніякай шкоды, акрамя псавання самога тэлефона, маёмасці не наносіцца. Вытворца ўжо пачаў афіцыйнае расследаванне гэтых выпадкаў, у той жа час, лік іх толькі расце. 

Нагадаем, на прэзентацыі 12 верасня кампанія Apple прадставіла адразу тры смартфоны: iPhone 8, iPhone 8 Plus і iPhone X. І калі першыя два ўжо даўно з'явіліся ў крамах (гэтым разам абыйшлося без ажыятажу), то купіць iPhone X можна будзе толькі праз месяц. 

Каментары5

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць