Размешчаны на вуліцы Сярова, 1 філіял рэгістрацыйнага падраздзялення ДАІ з 17 кастрычніка закрываецца ў сувязі з будаўніцтвам лініі метрапалітэна, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Па пытаннях рэгістрацыі транспарту можна звярнуцца ў іншыя міжраённыя рэгістрацыйныя аддзелы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама — на аўтарынку «Малінаўка» ці на вул. Ціміразева, 114. Дзяржаўтаінспекцыя прыносіць выбачэнні за нязручнасці.

Каментары