Свет6464

Ксенія Сабчак будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах — 2018

Тэлевядучая Ксенія Сабчак абвясціла аб рашэнні ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расіі, якія пройдуць у сакавіку 2018 года. Пра гэта яна паведаміла ў лісце для газеты «Ведомости».

ТАСС

«Я Ксенія Сабчак, мне 35 гадоў, усё сваё жыццё я жыву і працую ў Расіі, і мне не ўсё роўна, якой будзе мая краіна. Я адказна стаўлюся да любых дзеянняў на грамадскай ніве, і, усвядоміўшы ўсе рызыкі і неймаверныя цяжкасці такой задачы, я вырашыла, што мой удзел у прэзідэнцкіх выбарах сапраўды можа быць крокам на шляху да гэтак неабходным нашай краіне пераўтварэнняў», — напісала яна.

На думку Сабчак, яе вылучэнне можа стаць карысным і для апазіцыі, і для ўсяго грамадства.

Яна таксама раскрытыкавала ідэю байкоту выбараў, параўнаўшы сябе з графой «супраць усіх». «Я супраць рэвалюцыі. Але я — добры пасярэднік і арганізатар», — запэўніла тэлевядучая.

Асноўныя яе пункты праграмы такія:

  • пазбавіць дзяржаву кантролю над прадпрыемствамі;
  • аслабіць падаткі для прадпрымальнікаў;
  • адабраць ва ўладаў інструменты прапаганды;
  • адмяніць «пакет Яравой»;
  • зрабіць суды незалежнымі;
  • пазбавіць рэлігійныя арганізацыі грошай з бюджэту;
  • адмяніць усе дыскрымінацыйныя законы.

Поўны тэкст ліста можна прачытаць тут.

У верасні «Ведомости» пісалі, што ў адміністрацыі прэзідэнта падумваюць аб тым, каб выставіць жанчыну ў якасці «спарынг-партнёра галоўнага кандыдата ў прэзідэнты». Ідэальным кандыдатам блізкія да адміністрацыі крыніцы называлі Сабчак. Пазней шэраг СМІ паведаміў, што яна ўжо шукае кіраўніка перадвыбарчага штаба, але пакуль без асаблівых поспехаў.

Выбары прэзідэнта Расіі павінны адбыцца 18 сакавіка наступнага года. Кіраўнік дзяржавы будзе абраны на шасцігадовы тэрмін. Дзейны прэзідэнт Уладзімір Пуцін мае права балатавацца, але пакуль не аб'яўляў аб такім намеры.

Чытайце таксама:

«Сабчак — кандыдат у прэзідэнты? Значыць, і ў нас тыпу такое будзе?» — інтэрнэт абмяркоўвае

Каментары64

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена69

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік9

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары6

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство2

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра11

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

З палону — пад суд. Украінскі салдат стаў абвінавачаным у катаваннях сваіх жа пабрацімаў17

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена69

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць