Здарэнні150150

«Ідзі на завод працуй!»: пасля акцыі ў Слуцку мясцовыя маргіналы «пагаварылі за Пагоню» з Севярынцам і кампаніяй ВІДЭА

Трагікамічная гісторыя здарылася з палітычнымі актывістамі, якія 25 лістапада вярталіся на аўтобусе з акцыі да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну.

Чытайце таксама: Сёння на Случчыне ўшаноўваюць памяць Слуцкага збройнага чыну. ВІДЭА ад Дашкевіча

Калі аўтобус спыніўся на адной з заправак «Белнафтахіму», каб людзі змаглі схадзіць у туалет ды купіць тое-сёе, маладафронтаўцы і Павал Севярынец сваёй гаворкай прыцягнулі пільную ўвагу парачкі мясцовых жыхароў, якія атаварваліся тамсама.

«Я падпісваў кнігі, якія прэзентаваў у аўтобусе, — расказаў Севярынец пра развіццё падзей. — А хлапцам не спадабалася беларуская мова, сімволіка на асобных людзях. Аргументы былі такія: «А вы папрацуйце! Ідзіце на завод, у калгас на трактар». У іх такія асіметрычныя асацыяцыі з'явіліся, маўляў: ага, пісьменнік! Па-беларуску гаворыць! Значыць, не працуе, хай ідзе ў калгас. А ці шмат трэба людзям нападпітку? Пачалася тузаніна. Але дзякуй Арцёму Леўчанку, які трохі пацярпеў, але разняў усіх, і мы паехалі. Бо не хацелася, каб поўны аўтобус губляў час на разборкі з п'янымі».

Як адзначыў герой вечара, маладафронтавец Арцём Леўчанка, яму дасталося кулаком па патыліцы, калі ён стаў паміж слуцкім люмпенам і Севярынцам. 

«Адзін з гэтых быў з півам, кажа сябру: «Патрымай» — і працягвае бутэльку, ну і на Пашу! Я там іх разняў, сам атрымаў… Мы потым на вуліцу выйшлі, а яны пачалі правакаваць нас. Нас было больш, але мы не хацелі іх біць, бо мала ці як гэта магло скончыцца. Іх потым дадалося ў колькасці, стала чатыры, крычалі абразы ў бок «Пагоні», беларускай мовы. Ну але мы паехалі, нам такі экшн не патрэбны быў», — расказвае Леўчанка.

Каментары150

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць