Чэмпіёнам Беларусі па футболе — 2017 стала барысаўскае БАТЭ. У 12 раз запар.

У асабістых сустрэчах БАТЭ двойчы перамог «Дынама».
Перад апошнім турам БАТЭ знаходзіўся на чале турнірнай табліцы, і за кошт нічыей з «Гарадзеяй» з лікам 3:3 захаваў першынство. Прычым вырашальны «нічыйны» гол Віталь Радзівонаў забіў на апошніх секундах матча!

Фота fcbate.by
Мінскае «Дынама» не пакінула шанцаў «Віцебску» — 4:1.
А салігорскі «Шахцёр», які праваліў канцоўку чэмпіяната, саступіў яшчэ і «Нёману» — 1:3.
Турнірная табліца ў выніку выглядае наступным чынам:
- БАТЭ (Барысаў) — 68
- «Дынама» (Мінск) — 68
- «Шахцёр» (Салігорск) — 65.
Каментары