Здарэнні99

У Баранавічах міліцыя прыехала на сямейны скандал — у выніку эвакуявалі усіх жыхароў 9-павярховага дома ФОТЫ

Прычына: у кватэры сямейнага скандаліста знайшлі боепрыпасы, паведамляе Intex-press.

Сапёры каля дома на вуліцы Наканечнікава ў Баранавічах. Фота тут і далей: Аляксандр Кораб, intex-press.by.

Увечары 25 лістапада міліцэйскі нарад прыехаў на сямейны скандал у адну з кватэр 9-павярховага дома на вуліцы Наканечнікава ў Баранавічах. Па словах суседзяў, у кватэры 42-гадовага гараджаніна супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі боепрыпасы.

Былі эвакуяваныя жыхары ўсіх трох пад'ездаў. На месца здарэння выклікалі сапёраў, МНС.

Праз 30 хвілін жыхарам двух суседніх пад'ездаў дазволілі вярнуцца дадому. У пад'езд, дзе працавалі сапёры, людзі вярнуліся пасля таго, як скончылася праверка.

Паводле інфармацыі БелТА, у ходзе агляду кватэры спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 7404 канфіскавалі корпус вучэбнай гранаты Ф-1 і запал да яе, корпус 50 мм мінамётнай міны часоў Вялікай Айчыннай вайны (усе без выбуховых рэчываў), а таксама 100 г пораху. Прызначылі экспертызу. Уладальнік боепрыпасаў затрыманы.

Каментары9

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць