Здарэнні2323

«Мама родная, я, сын твой, не забойца» — якія лісты піша матулі прысуджаны да смерці «чорны рыэлтар» ФОТАФАКТ

Ігар Гершанкоў, якога летась прыгаварылі да смяротнага пакарання, напісаў сваёй маці два лісты з-за кратаў. Іх апублікаваў магілёўскі праваабарончы партал mspring.online.

Гершанкова разам з яго жонкай Таццянай і яшчэ двума паплечнікамі вінавацілі ў забойстве шасці чалавек і падрыхтоўцы да забойства яшчэ траіх. Яны шукалі алкаголікаў, угаворвалі іх прадаць жыллё, абяцалі дапамагчы набыць новае. Аднак затым прадаўцоў забівалі. У выніку Гершанкоў і Сямён Беражной атрымалі найвышэйшую меру пакарання, жонка Гершанкова — 25 гадоў калоніі, яшчэ адзін фігурант справы — 22 гады.

Ігар Гершанкоў (злева) і яго жонка Таццяна на судзе. Фота — Анжаліка Васілеўская

Цяпер 37-гадовы Ігар Гершанкоў знаходзіцца ў мінскім СІЗА. Яго маці Людміла расказвае, што лісты ад сына пачала атрымліваць толькі калі яго перавялі з Магілёва ў Мінск.

Лісты былі адпраўлены ў канцы снежня. У іх Гершанкоў сцвярджае, што ў яго выбівалі паказанні падчас следства. У ІЧУ ён прасіў дактароў зафіксаваць пабоі, але яны гэтага не зрабілі, піша Ігар, але пасля прыходзіў нейкі чалавек, які «замяраў цялесныя пашкоджанні лінейкай».

«Мама, напішы ліст прэзідэнту, калі ласка, і пра ўзоры майго почырку пакажы, што следчы наўмысна не падаў іх эксперту і што суд адхіліў усе хадайніцтвы», — просіць ён маці.

Таксама мужчына запэўнівае бацькоў, што нікога не забіваў.

«Але мама Родная ты ведай, я сын твой незабойца і незабіваў ніколі!» [арфаграфія аўтара].

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?19

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт7

Меркель заявіла, што ў агрэсіі Пуціна часткова вінаватыя Польшча і краіны Балтыі48

Пад Баранавічамі вырасцілі 25 груш на галінцы даўжынёй у 25 сантыметраў1

У Гомельскай вобласці рэпрэсуюць за ўдзел у апытанні пяцігадовай даўніны7

На фільм «Класная» загоняць усіх17

Максім Вінярскі: Смешна чуць, што пратэсты 2020‑га адбыліся спантанна4

У Іўеўскім раёне фотапастка зафіксавала янота-паласкуна1

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Арастовіч заявіў, што аддаў бы Расіі чатыры вобласці і Крым52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?19

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць