Культура1919

«Людзей не крыўдзі — во табе Бог». Памерла 95-гадовая Зінаіда Евароўская, адна з тых бабулек, на якіх трымалася Беларусь

Яна казала: «Людзей ня крыўдзі — во табе Бог».

У яе 11 дзяцей, з два тузіны ўнукаў і безьліч праўнукаў, і яна ня толькі помніла імя кожнага зь іх, але й ведала акалічнасьці іхняга жыцьця, бо вельмі жыва цікавілася нават самай драбніцай іхных лёсаў.

Яна была бабуляю маёй жонкі, але сталася і маёй бабуляй, і бабуляй маіх дзяцей (сваіх праўнукаў), бо была вельмі ласкавым і натуральна шчырым ды надзвычай добрым чалавекам.

Яшчэ месяц таму яна распавяла мне пра маё ж вясельле, — як яна не хацела туды йсьці (не ўпадабала жаніха сваёй унучкі-прыгажуні), але яе ўгаварылі, — і яна сядзела моўчкі, покуль ёй «чарыцу не далі». А тады ўжо яна «расхадзілася — і пяяла, і танчыла, што ўсім было хораша». Тады ёй было 70.

А сёньня зранку яна памерла, наша бабуля Зіна.

Помню, як мы йшлі ў суседнюю вёску наўпрасткі — ральлёю. То яна, з кійком, паварочвалася да нас з жонкаю, азіраючыся на запыханых гарадзкіх, і казала: «Што вы там чаўпецеся, давайце хутчэй!» Тады ёй было роўна 80.

Мова яе была адурэнная — яна да сьмерці гаварыла беларускаю.

Яе вулічная мянушка ў вёсцы Хацюхова была Кажа, — вяскоўцам гэтае слова падавалася дзіўным і чужым: у іх не казалі «кажа», а гаварылі «гавора» («гаворыць»).

Сама ж яна зь вёскі Казубец Крупскага раёна (гэта каля Хацюхова), а там ужо казалі «кажа», і, пабраўшыся са сваім мужам Іванам, яна пераехала да яго ў Хацюхова, а там — толькі «гавора».

Яна ані словам не зьмяніла мову сваёй вёсачкі, «дзе пуп закапаны». Сэнс гэтай фразы бабуля патлумачыла мне на радзіме — у хаце сваёй сястры ў Казубцы.

Тады ёй было 90.

А месяцы тры таму яна сьпявала мне песьні («Я многа песень знала: як у каго якое сьвята ў вёсцы — мяне часта клікалі, бо я завадатаркаю была, вясёлаю была»).

Тады ёй было 95.

Учора ўвечары я прачытаў ёй, ужо непрытомнай, «канон на зыход душы», і сёньня зранку яна памерла.

Хто ўмее, хто можа і хто хоча — памяніце ў малітве бабулю Зіну.

Ёй 95.

Каментары19

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць