Навука і тэхналогіі22

Google прадставіла новую версію Android P: пяць галоўных новаўвядзенняў

Кампанія Google адкрывае для распрацоўшчыкаў новую версію АС Android. Сістэма пазначаная літарай «P», што працягвае традыцыю выкарыстоўваць назвы ў алфавітным парадку. Дагэтуль былі Lollipop, Marshmallow, Nougat, Oreo, але пакуль незразумела, якую поўную назву атрымае абнаўленне.

Што на дадзены момант вядома пра новую версію аперацыйнай сістэмы? 

Падтрымка «гарлавіны» ў дысплэі

Разам з модай на адсутнасць рамак вакол экрана мабільных прыладаў з'явілася шмат смартфонаў з гарлавінай у экране, які ў народзе атрымаў назвы «чолка», «монабрыво». Гэта ўскладняе працу распрацоўшчыкаў, бо трэба адаптаваць інтэрфейс сістэмы і дадаткаў. 

Цяпер распрацоўшчыкі смартфонаў змогуць змяняць вышыню радка стана, выкарыстоўваць прастору на экране справа і злева ад гарлавіны рознай формы.

Новы дызайн

Google чарговы раз перапрацавала знешні выгляд стандартных вокнаў — апавяшчэнняў, наладаў і іншых інтэрфейсаў. Пункты ў меню атрымалі закругленыя вуглы, а ў цэлым інтэрфейс стаў больш светлым і каляровым. 

Новы пункт апавяшчэнняў

Цяпер наўпрост з пункту апавяшчэнняў, што высоўваецца зверху, з'явілася магчымасць хуткіх адказаў на паведамленні з месенджараў. На скрыншоце ніжэй паказана, як на пытанне «Як наконт сушы?» сістэма прапануе тры адказы: «Добра, убачымся», «Гучыць някепска» і «Выбачай, не магу».

Прапанаваныя «разумныя» адказы будуць залежаць ад зместу паведамлення.

Падтрымка некалькіх камер

Android P прадастаўляе стандартную падтрымку шматкамерных модуляў. Гэта спросціць працэс наладаў камер на смартфонах, і распрацоўшчыкі змогуць дадаць падтрымку функцый размыцця задняга фону або аптычнага зуму за кошт пераключэння паміж рознымі модулямі. Таксама для іншых дадаткаў з'явіцца магчымасць здымкі адразу з двух камер для стварэння 3D-эфекту.

Навігацыя ўнутры будынкаў

У новай АС уводзіцца падтрымка пратаколу Wi-Fi IEEE 802.11mc (RTT). Калі такі стандарт сеткі распаўсюдзіцца ва ўсіх кропках свету, карыстальнікі змогуць выкарыстоўваць карты для навігацыі ўнутры будынкаў, дзе GPS дае нізкую дакладнасць, у той час як Wi-Fi RTT дае дакладнасць пазіцыянавання ў 1-2 метры. Будзе зручна шукаць патрэбную краму ў вялікіх гандлёвых цэнтрах або машыну на паркоўцы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць