9 кастрычніка 1708 г. пад вёскай Лясной (сёньня Слаўгарадзкі раён Магілёўскай вобласьці) адбылася адна з грандыёзных бітваў Паўночнай вайны.

Расейскае войска пад камандаваньнем Пятра І і Меншыкава ўшчэнт разграміла швэдзкі корпус, якім кіраваў Левэнгаўпт. Швэды страцілі забітымі і параненымі 9 тыс. чалавек (усяго корпус налічваў 16 тыс. чалавек), артылерыю і абоз.
Празь дзевяць месяцаў аддбылася Палтаўская бітва.
Да гэтай бітвы і швэдзкія і расейскія войскі ўдосталь пагаспадарылі на Беларусі, спаліўшы некалькі гарадоў і вёсак.
Так, у 1708 г. швэдзкі кароль Карл ХІІ зрабіў рэйд праз усю Беларусь ад Горадні праз Радашковічы да Магілёва.
Рэччу Паспалітай у той час кіраваў Станіслаў Ляшчынскі, што падтрымаў швэдаў. Аўгуст ІІ у 1706 г. адмовіўся ад кароны.
Каментары