Літаратура44

Марына Кражова. Цемень гораду расчулена прытуліць…

Маладая беларуская паэтка Марына Кражова, якая зараз жыве ў ЗША, даслала ў Рэдакцыю свае вершы.

Праспект

Цемень гораду расчулена прытуліць
кронамі ліхтарных парыкоў — 
Вешайся на выі сталых вуліц
і вяршуйся рымай цягнікоў!

Вокны-вочы, як за звар’яцелай,
Назірацьмуць стомленым святлом
Стражаў-лаваў скрып задзервянелы,
Павуцінна-правадны залом,

Пах асфальту і шыракаплечы
Безыменны, як шпіён, праспект,
Ад няспадзяванасці сустрэчы
Чырванее, як студэнт, ушчэнт.

Так, няхай ён нават нейкі змрочны
І яго нязграбна роўны стан
Антышчыры, вязніцка-прарочы.
Але ж мой… Каму яго аддам?

Людзі высыплюцца на яго, як бісер…
Сцеражыся, мой праспект! Змаўкай…
Зараз разравецца ненавісны
Хрып счарсцвелых механічных зграй.

Праглыне ізноў краіна гукаў,
Пераб’е дагістарычны шэпт…
Па-над дзённай стрыманасцю рухаў
Пачакай да ночы, мой праспект.

Шэрасць

Шэрані рэшты штрыхуюць хмары,
Рушыцца ціха руплівы народ.
Шырмы ўсмешак і шэрыя твары,
Шыфры спусцелых кішэняў штогод.

Шырыцца цемра за шэрагам шыбаў,
Шэптам вяшчае пяшчоту цыян.
Шэсце цнатліва-прыхованых шылаў
Цягнецца маршам цьмяных грамадзян.

Грэшным шэдэўрам зашэрхнуўшых душаў
Змрок растранжырвае біты крышталь.
Б'юць рыкашэты цэнзуры засушлівай
Хмурай пасрэднасцью сціснутых хваль.

Рыкам і хрыпам і шумамі шыбеніц
глушыць раскат ашалелых пагроз…
Шэрасць лягчэй зачарніць, а не выбеліць —
цемень пратоптвае хмары наскрозь.

Вудылі*

Звычайны дзень. Звычайны шэры дзень.
Кароткі дзень. Кароткі месяц люты.
Дарогі-цені і нябёсы — цень.
Цагляным ценем кожны кут закуты.

Над дахамі блукаюць вудылі.
Празрыстыя насрозь прывіды-здані,
Спяваюць бляскам сумны вадэвіль
Маім надзеям і маім жаданням.

Неймаверныя, як будучыя сны,
Кранаюцца раслінаў і будынкаў,
Раптоўна кроплямі залашчанай расы
Разгортваюць апошнія абдымкі.

Ніякіх абяцанняў ці падзей — 
Былі і зніклі. Дзень застаўся шэрым
І я ад вудылёў, як ад надзей,
хаваю твар пад парасонам веры.

*мыльныя бурбалкі

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — LRT

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — LRT

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача10

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

Мужчына, што з нажом і ў трусах уварваўся ў мінскую краму, казаў нешта пра зрыў спецаперацыі. ВІДЭА знутры7

У Палтаве нанесены ўдар па ваенкамаце: ёсць загінулыя і параненыя3

У Польшчы расказалі, як будзе з 7 ліпеня праходзіць кантроль на мяжы з Літвой2

Горача, як у пекле. Як Еўропа перажыла адзін з самых гарачых месяцаў за ўсю гісторыю назіранняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — LRT

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — LRT

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць