Маршрутка на праспэкце ўрэзалася ў ліхтарню
Чатыры асобы пацярпелі, двое зь іх цяжка параненыя.
Вялікая аварыя здарылася ў сераду на сталічным праспэкце Скарыны ў раёне мэтро «Маскоўская». У палове на адзінаццатую вечара таксіст-нелегал на «Аўдзі» падрэзаў маршрутнае таксі ў раёне дому № 97. Сыходзячы ад сутыкненьня, кіроўца страціў кіраваньне, маршрутку вынесла на тратуар ды ляснула ў ліхтарню. Чатыры асобы пацярпелі, двое зь іх цяжка параненыя.
Каментары