Здарэнні77

У Мінску знайшлі 11-гадовую дзяўчынку, якая ў чацвер пайшла з дому разам з пацуком

У Мінску знайшлі 11-гадовую Паліну Багадзяж, якая ў чацвер днём пайшла з дому, піша Tut.by.

— Патэлефанавалі з Партызанскага раёна, сказалі, што яна там, — кажа мама дзяўчынкі Ірына. — Муж паехаў туды.

З дома Паліна сышла ў чацвер днём, прыхапіўшы з сабой любімага чорнага пацука. Дзяўчынка не раз знікала. Раней, кажа Ірына, знайсці яе атрымлівалася хутка.

У сям'і Ірыны трое дзяцей, яна жыве ў дзвюх сумежных кватэрах. У чацвер маме было дрэнна: абвастрыўся піяланефрыт, паднялася тэмпература. Дапамагчы з дзяўчынкай прыйшла бабуля. У абед Паліна была вельмі бадзёрая, вясёлая, прасіла дабаўкі. Пазней яна з бабуляй і братам сышлі ў кватэру па суседстве. Уваходныя дзверы былі замкнёныя. Дзе дзяўчынка ўзяла ключ, каб выйсці, родныя не ведаюць.

— У нейкі момант бабуля прыйшла да нас, кажа: «Паліна тут?», — успамінае той дзень Ірына. — Але ў пакоях дачкі не было.

Не аказалася дома і любімага пацука дзяўчынкі — чорнага з белымі лапкамі. З сабой Паліна ўзяла невялікую чырвоную сумачку праз плячо, паілкі і корм для гадаванца. Цёплую вопратку і мабільны дзяўчынка не брала. Як была ў фіялетавай маечцы, джынсавых шортах, так і сышла. На нагах хатнія тапачкіі ў сінюю кветачку.

- Дзяўчынку не раз мы шукалі усе разам, але як спыніць гэтыя ўцёкі, ніхто не ведае, - распавядае Ірына.

Спачатку Паліна ўцякала недалёка, але з кожным гэтая адлегласць станавілася ўсё больш. Аднойчы яе знайшлі за горадам. У апошні раз дзяўчынка знікла ў жніўні 2017-га. Тады яе сустрэлі каля станцыі метро «Міхалова».

- Уцёкшы, сама яна ніколі дадому не прыходзіць. Баіцца, што яе пакараюць, хоць мы ні разу яе за гэта не лаялі, —распавядае Ірына.

Па словах мамы, Паліну звычайна знаходзілі на працягу некалькіх гадзін. Толькі раз яна не начавала дома, але тады яе знайшлі а пятай раніцы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць