Здарэнні22

Пад Лепелем п'яны скраў дарожны каток, каб разраўняць пясок у двары

Пра тое, што жыхар Лепельскага раёну ўгнаў каток, у міліцыю паведаміла ягоная маці.

Дарожная тэхніка захрасла на ўездзе ў двор, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага УУС.

Інцыдэнт адбыўся 28 ліпеня. 58-гадовы мужчына, якога раней неаднаразова судзілі, угнаў каток, што стаяў на ўчастку дарогі Вялікі Поўсвіж — Чарнаручча.

Мужчына, які быў п’яны (1 праміле алкаголю ў крыві), змог завесці каток і праехаць на ім 500 метраў да свайго дому ў вёсцы Малы Поўсвіж. Свой учынак міліцыянтам растлумачыў проста: хацеў разраўняць пясок на ўездзе ў двор.

Аднак на яго завялі крымінальную справу за ўгон. Цяпер парушальніку, якога раней ужо судзілі па гэтым артыкуле, пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Цікава, што ў прадпрыемства, якое абслугоўвае дарогі ў рэгіёне, не ўпершыню крадуць тэхніку. Два месяцы таму 60-гадовы рэцыдывіст, які мае 40 гадоў турэмнага стажу, угнаў трактар МТЗ.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы3

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Выхаваны і законапаслухмяны голуб перайшоў дарогу на зялёнае святло ВІДЭА6

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?35

У двух беларусаў у Батумі канфіскавалі тры кілаграмы какаіну і 13 тысяч таблетак экстазі4

Дзяржава прадала дом 73-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча2

Пашынян паабяцаў узначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі2

Крык душы дзяўчыны, што скончыла медінстытут і з жахам глядзіць на бліжэйшыя пяць гадоў103

Скарлет Ёхансан стала самай касавай актрысай у гісторыі1

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы3

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць